Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
У ліпені 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вадзіма затрымалі ў лістападзе 2020 года па абвінавачанні ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу кіёска "Табакерка". Ён быў асуджаны па артыкуле "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў".
У траўні 2024 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.