- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
- IT-спецыялісты
Адзін з кіраўнікоў ініцыятывы "Сумленныя людзі" Ілля актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Віктара Бабарыка, узначальваючы аддзел верыфікацыі подпісаў. Ён быў затрыманы 4 жніўня 2020 года па абвінавачанні ў эканамічных злачынствах, аднак пазней быў асуджаны за "размяшчэнне медыя, накіраваных на дыскрэдытацыю ўлады і падзел грамадства па палітычных поглядах".
| 11.10.2021 | День рождение - 23 сентября (из письма информация) |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Эдуард, які скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствамі» і кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola, а таксама ініцыятыўнай групай свайго бацькі Віктара Бабарыка, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года па шляху ў ЦВК для здачы подпісаў. Ён правёў больш за тры гады ў зняволенні без суда і быў асуджаны за "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "ухіленне ад выплаты падаткаў".
У ліпені 2024 года яго паўторна прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
- Спартсмены
Сябра пашыранай Каардынацыйнай рады быў затрыманы 29 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках, збіты супрацоўнікамі АМАПа і абвінавачаны ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку".
- Аб'яднанні
- Палітыкі
- Прадпрымальнікі
Юрый — прадпрымальнік і адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыка. Быў затрыманы 12 жніўня 2020 года па крымінальнай справе па артыкулах "масавыя беспарадкі" і "блакіраванне транспартных камунікацый". У сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" яго прадставілі як арганізатара пратэстаў у мінскім мікрараёне Уручча.
Знаходзячыся за кратамі, ён быў адзіным вязнем, які даваў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ з крытыкай апанентаў Лукашэнкі. 10 кастрычніка 2020 года Юрый прысутнічаў на сустрэчы палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, а 11 кастрычніка быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
Пасля вызвалення Юры пачаў публічна падтрымліваць уладу, рэгулярна выступаць у дзяржаўных СМІ і ўдзельнічаць у праўладных ініцыятывах.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Былы кандыдат у прэзідэнты, затрыманы па крымінальнай справе.
Андрэй Дзмітрыеў - сузаснавальнік і сустаршыня аб'яднання «Гавары праўду».
У 2021 годзе ў аб'яднанні «Гавары праўду» прайшлі ператрусы, пасля якіх рахункі арганізацыі заблакавалі, а офіс — апячаталі. 12 жніўня 2021 года Дзмітрыева затрымалі на кароткі тэрмін, але потым адпусцілі.
Паўторна мужчыну затрымалі 11 студзеня 2023 года і пасадзілі ў СІЗА -1. Следчы камітэт паведаміў, што Дзмітрыеў удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, таму стаў падазраваным па арт.342 КК РБ.
20.04.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, ініцыятар і стваральнік Парка высокіх тэхналогій. Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.
17 гадоў пазбаўлення волі завочна.
- Аб'яднанні
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў пачаліся акцыі пратэсту, Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзеючым прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года Ціханоўская пакінула Беларусь. Яе муж Сяргей Ціханоўскі, блогер і палітычны дзеяч, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага судзілі у межах адной крымінальнай справы. Агулам ім інкрымінавалі 12 артыкулаў.
11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем прадаставіць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Юрысты
Антаніна — юрыстка, выпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала юрысконсультам, натарыусам і галоўным спецыялістам у Міністэрстве юстыцыі. З 2002 года знаходзіцца ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, была ў яе выканкаме і два гады ўзначальвала Камісію па прававых пытаннях Нацыянальнага камітэта. У 2012 годзе абрана намесніцай старшыні партыі, пазней пакінула гэтую пасаду.
Антаніна была затрымана 27 ліпеня 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Паводле абвінавачання, 23 жніўня 2020 года яна «публічна выкрыквала лозунгі, гучна апладыравала, знаходзілася на праезнай частцы, чым блакавала і перашкаджала руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту „Мінсктранса“».
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У красавіку 2023 года Антаніна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Палітыкі
Аксана — старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яна была затрымана 27 ліпеня 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Паводле абвінавачання, 23 жніўня 2020 года Аксана «публічна выкрыквала лозунгі, гучна апладыравала, знаходзілася на праезнай частцы, чым блакавала і перашкаджала руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту „Мінсктранса“».
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У кастрычніку 2023 года Аксана была вызвалена, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Справа была ўзбуджаная за распаўсюджванне і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Прадпрымальнікі
Віталь, бізнэсмэн, адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах і сябра Каардынацыйнай рады, быў упершыню затрыманы ў жніўні 2020 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле «ўхіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры». 12 лістапада таго ж года ён быў вызвалены пад даручальніцтва Юрыя Васкрасенскага.
Улетку 2021 года Віталь быў затрыманы паўторна па той самай справе. 9 жніўня 2021 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і да выплаты буйнога штрафу.
Пакінуў Беларусь.
12 лістапада 2025 года КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю ініцыятыў «Terra Group Event» і «SSL Production». Па дадзеных ведамства, Віталь мае дачыненне да дзейнасці гэтых аб'яднанняў.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Сілавікі
Мікалай — беларускі палітык і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Упершыню ён быў асуджаны 6 жніўня 2021 года і прыгавораны да трох месяцаў арышту за «разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады». Ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін і выйшаў на волю 26 сакавіка 2022 года.
27 ліпеня 2022 года Мікалая зноў затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Па версіі следства, агучанай начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргеем Паско, у жніўні 2020 года ён нібыта прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у Мінску, кіраваў радыкальна настроеным натоўпам, даваў указанні пратэстуючым, заклікаў да блакіравання дарог і перашкаджання руху тэхнікі.
У лістападзе 2022 года Мікалая прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У ліпені 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Папулярны беларускі блогер і стваральнік YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта. Аднак да пачатку выбарчай кампаніі яго арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ягоная жонка, Святлана Ціханоўская, падала дакументы ў ЦВК па даверанасці, але Сяргея не зарэгістравалі кандыдатам з-за адсутнасці яго подпісу. Пасля Святлана сама была зарэгістраваная як кандыдат. Пасля вызвалення Сяргей стаў яе даверанай асобай і ўдзельнічаў у зборы подпісаў.
29 траўня 2020 года яго зноў затрымалі падчас пікету ў Гродне і пазней асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці». Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты «справы» абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
У жніўні 2022 года суд перавёў Сяргея на турэмны рэжым. У лютым 2023 года яго асудзілі паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, які ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, у тым ліку за выдуманыя парушэнні. У выніку да яго 18-гадовага тэрміну дадалі яшчэ паўтара гады зняволення.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
- Палітыкі
Мікалай - лідэр незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Неаднаразова быў у зняволенні па палітычных матывах.
У 1990-х арганізаваў пратэсты, у тым ліку «Менскую вясну» і марш 1999 года.
У 2004 годзе ўзначаліў вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі рэферэндуму, пасля чаго ў 2005 годзе быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У сувязі з аб'яўленай у гонар 60-годдзя Перамогі амністыяй тэрмін пакарання быў скарочаны на год. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі і пратэстах у Мінску, пасля чаго быў затрыманы і ў 2011 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 года і ў маі 2015 года ўмовы пакарання былі больш жорсткімі, у выніку чаго ён знаходзіўся на турэмным рэжыме. Вызвалены ў жніўні 2015 года ў рамках памілавання.
Пасля выхаду працягнуў палітычную дзейнасць і ўдзел у вулічных акцыях. У 2016 годзе з яго ініцыятывы быў створаны Беларускі нацыянальны кангрэс. У 2020 годзе выступіў у падтрымку жонкі іншага незарэгістраванага кандыдата - сацыяльнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы Ціханоўскай . Чарговы раз Мікола быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на яе перадвыбарчы пікет. Першапачаткова ён атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту, але так і не выйшаў на волю. Пасля, у снежні 2021 года, яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. У ліку вызваленых Мікола Статкевіч. Пры гэтым Мікалай адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, для гэтага яму давялося выбіць нагой дзверы ў аўтобусе. Пасля некалькіх гадзінаў чакання на нейтральнай паласе, ён вярнуўся на тэрыторыю РБ. Як стала вядома толькі праз два месяцы, яго зноў узялі пад варту. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.
19 лютага 2026 года стала вядома, што Мікалай на волі, 21 студзеня ў яго здарыўся інфаркт галаўнога мозга - ён аднаўляецца і пакуль мае праблемы з прамовай. Цяпер Мікалай дома ў Беларусі з жонкай .
Пасля вызвалення ў Мікалая няма пашпарта ці іншых дакументаў , таксама яму не выдалі эпікрыз ці выпіску з медыцынскіх дакументаў. Гэта стварае вялікія праблемы для аператыўнага аказання ўрачэбнай дапамогі . Прававы статус былога палітвязня таксама не вызначаны , што стварае немагчымасць выехаць на рэабілітацыю .
Сяброўка сям'і кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і каардынатар яго ініцыятыўнай групы па адным з раёнаў горада Менска была затрымана 11 чэрвеня 2020 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
12 кастрычніка 2021 года меру стрымання для Святланы змянілі на падпіску аб нявыездзе.
