Асабістыя даныя падсуднага супадаюць з асабістымі данымі прыватнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Расонах. У 2013 годзе газета "Голас Расоншчыны" публікавала артыкул аб сям'і Дзмітрыя і Галіны Цюкаевых. У той час Зміцер працаваў у Расіі, я яго жонка выхоўвала двухгадовага сына. На дадзены момант Дзмітрыю Цюкаеву крыху больш за 40 гадоў, ён зарэгістраваны ў Расонах у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца гандлем.
Мужчыну будуць асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія ў 2020 годзе адбываліся ў Наваполацку.
Віталь быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Наваполацку супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Аднак у чэрвені яго адпусцілі з папраўчай установы на волю да апеляцыі, бо пракурор падаў пратэст. У канцы чэрвеня яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі.
Віталь пакінуў Беларусь.
Вырак суда 21.01.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Віктар быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Наваполацку супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Пазней яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
У студзені 2021 года Віктара асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Аднак у чэрвені яго адпусцілі з папраўчай установы на волю да апеляцыі, бо пракурор падаў пратэст. У канцы чэрвеня яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі.
У снежні 2022 года Віктару змянілі пакаранне, перавядучы яго на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.01.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.