- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
У канцы траўня 2024 года дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне на беларуска-літоўскай мяжы двух грамадзян Беларусі: адзін з іх знаходзіўся ў міжнародным вышуку і спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу з Літвой, другі быў кіроўцам.
Аляксандр на "пакаяным відэа" прызнаўся, што ў 2021 годзе пакідаў каментары з "ухвалой" дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком. Вядома, што Аляксандр доўгі час пражываў у ЗША.
У лютым 2025 года яго асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах, аднак вынік прысуду пакуль невядомы. Таксама паведамляецца, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Сяргей быў затрыманы 30 верасня 2021 года — першапачаткова з-за каментара, пакінутага пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго выклікалі ў ваенкамат, дзе ўжо чакалі сілавікі. Пазней у ягоным доме правялі ператрус у яго адсутнасць.
У пачатку верасня 2022 года стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Сяргея ў "спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". У лістападзе таго ж года яму вынеслі прысуд — пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Блогеры
Алег — уладальнік YouTube-канала "Трэці рэгіён Беларусь", быў затрыманы ў студзені 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на навагоднія святы.
Алега абвінавацілі ў дэананімізацыі сілавікоў і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён нібыта працягваў "размяшчаць у сацсетках інфармацыю антыдзяржаўнага характару і прапагандаваць супраціўленне прадстаўнікам улады". На сваім канале ён публікаваў відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве, дзе жыў з 2020 года. Таксама яму паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
У верасні 2022 года ён быў асуджаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць буйную кампенсацыю.
У ліпені 2023 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да палітвязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У верасьні таго ж году зьявілася інфармацыя, што яго перавялі на турэмны рэжым.
Стала вядома, што ў першай палове лета 2025 года ў дачыненні да Алега адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па тым жа артыкуле за "непадпарадкаванне". Разгляд апеляцыйнай скаргі мусіў адбыцца ў сярэдзіне ліпеня.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вядома, што Марыя, удава Андрэя Зельцэра, у 2020 годзе збірала подпісы за кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пры гэтым у пратэстных акцыях яна ўдзелу не брала, бо ў яе быў маленькі сын.
28 верасня 2021 года Марыя была затрымана ва ўласнай кватэры падчас перастрэлкі паміж яе мужам Андрэем Зельцэрам і супрацоўнікамі КДБ.
У той дзень супрацоўнікі КДБ праводзілі ў Менску ператрусы і затрыманні людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстных акцыях 2020 года. Калі сілавікі прыйшлі да кватэры Зельцэраў, Андрэй Зельцэр адмовіўся адчыніць дзверы супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія былі апранутыя ў цывільнае адзенне і не мелі службовых знакаў адрознення. Ён заблакаваўся ў кватэры разам з Марыяй, узброіўшыся паляўнічай стрэльбай. Пры гэтым абодва вялі відэаздымку таго, што адбываецца.
Пасля таго як дзверы былі ўзламаныя, Зэльцэр адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы па супрацоўніках КДБ, якія ўварваліся ў кватэру. У выніку быў паранены супрацоўнік КДБ Зміцер Федасюк, які ў той жа дзень памёр у шпіталі. Агнём у адказ Андрэй Зэльцэр быў застрэлены.
У траўні 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Марыі. Яе абвінавачвалі па артыкуле аб забойстве асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам. Справа разглядалася ў асаблівым парадку — як у дачыненні да асобы, які здзейсніў грамадска небяспечнае дзеянне ў стане шалёнасці або захварэў на псіхічныя расстройствы пасля здзяйснення злачынства.
У чэрвені 2022 года суд пастанавіў прымяніць да Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары да акрыяння.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Павел быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Летам 2022 года яго асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лютым 2024 года ў дачыненні да Паўла адбылося судовае разбіральніцтва па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Доўгі час ён не выходзіў на сувязь, а пасля суда стала вядома, што на яго пачалі новую крымінальную справу.
Паўторна Паўла асудзілі ў чэрвені 2024 года па абвінавачанні ў «паклёпе на Лукашэнку» і зноў прысудзілі да пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Арцём быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Арцём у верасні 2021 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціў каментар у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, які «негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіўшы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».
Міхаіл быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У лістападзе 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Анатоль быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў студзені 2023 года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў снежні 2022 года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў лістападзе 2022 года прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Студэнты
Кацярына была затрыманая 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У канцы студзеня 2022 года дзяўчыну завочна адлічылі з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а ў лютым 2023 года прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Кацярына была вызвалена ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду, бо тэрмін яе знаходжання пад вартай цалкам пакрыў прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Крысціна была асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, 29 верасня 2021 года, даведаўшыся пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, Крысціна пакінула ў адным з чатаў у мэсэнджэры Telegram каментар: «мая хата ўжо не мая крэпасць» і «нідзе нельга схавацца ад гэтых стварэнняў». Гэтыя выказванні следства расцаніла як абразу прадстаўніка ўлады, што было пацверджана заключэннем лінгвістычнай экспертызы ў судзе.
Дзяніс быў затрыманы ў верасні 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў лістападзе таго ж года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Мінску і больш чым праз год знаходжання ў зняволенні асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віталь быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Як устанавіла папярэдняе следства, з ліпеня па верасень 2021 года Віталь з выкарыстаннем мабільнага тэлефона нібыта размясціў у мэсэнджэры Telegram некалькі публікацый з загадзя ілжывымі звесткамі аб дзейнасці Лукашэнкі.
Разгляд справы палітвязня пачаўся ў судзе 18 лістапада 2022 года; рашэнне высвятляецца.
У сакавіку 2023 года Віталя зноў судзілі, на гэты раз па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", вынік таксама невядомы.
