- Аб'яднанні
- Юрысты
Кацярына — юрысконсульт TUT.BY. Скончыла юрфак БДУ. Да TUT.BY працавала ў буйной рэкламнай кампаніі.
Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз некалькі дзён змясцілі пад хатні арышт.
У красавіку 2022 года стала вядома, што Кацярыне змянілі меру стрымання з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Кацярына не з'явілася — да таго часу яна ўжо пакінула краіну.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алена — журналістка. Пачала працу ў TUT.BY у 2014 годзе. Спачатку працавала ў раздзеле "Будаўніцтва і нерухомасць", праз некалькі гадоў перайшла ў раздзел "Грошы і ўлада".
Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У ліпені 2022 года Алену выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб неразгалошванні і даручальніцтва, але абвінавачанні не былі знятыя. Увосень таго ж года КДБ унёс яе ў спіс "датычных да тэрарызму".
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Алена не з'явілася — да таго часу яна ўжо пакінула краіну. У красавіку таго ж года Менскі гарадскі суд выклікаў дэпутата Валерыя Варанецкага і палітолага Яўгена Прэйгермана, якія даручыліся за Алену — ім прызначылі штраф у памеры па 18,5 тысячы беларускіх рублёў кожнаму.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Вольга — былая галоўрэд палітыка-эканамічнага блока TUT.BY, скончыла БДУ, БДЭУ і Оксфард, вяла праграму "Эканоміка на пальцах" з Сяргеем Чалым.
18 траўня 2021 года яна была затрымана па крымінальнай справе аб ухіленні TUT.BY ад выплаты падаткаў. Пазней ёй прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні сацыяльнай варожасці" і "закліках да санкцый". У сакавіку 2022 года яе выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе і даручальніцтва, але абвінавачанні не былі знятыя. Увосень таго ж года КДБ унёс яе ў спіс "датычных да тэрарызму".
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Вольга не з'явілася — да таго моманту яна ўжо пакінула краіну. У красавіку таго ж года Мінскі гарадскі суд выклікаў кіраўніка Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) Аляксандра Швеца ў сувязі з яго паручальніцтвам за Вольгу - яму прызначылі штраф у памеры 18,5 тысячы беларускіх рублёў.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.
Вадзім быў затрыманы ў красавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У лістападзе і снежні 2024 года, а таксама ў лютым 2025 года ў дачыненні да Вадзіма адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Андрэй быў затрыманы ў красавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 г. у Мінску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
У лістападзе і снежні 2024 года, а таксама ў лютым 2025 года ў дачыненні да Андрэя адбыліся завочныя судовыя пасяджэнні "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
- Аб'яднанні
- Актывісты
Сяргей быў асуджаны па абвінавачанні ў абразе двух супрацоўнікаў міліцыі — нібыта ён негатыўна выказваўся пра іх у каментарах у сацыяльных сетках. Пасля ён пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў дачыненні да яго адбылося завочнае судовае пасяджэнне «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».
Кірыл быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Да пачатку адбывання пакарання ён пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Кірылы адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Мацвей, экспедытар і студэнт Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая прайшла 4 кастрычніка 2020 года ў Мінску.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Мацвея адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Аляксандр двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за расклейку ўлётак і быў асуджаны за тое, што, паводле версіі дзяржабвінавачання, у іх змяшчаліся звесткі абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Брэста, што стала падставай для крымінальнай справы.
Аляксандр паспеў пакінуць Беларусь да таго, як пачаў адбываць пакаранне.
У снежні 2024 года ў дачыненні да яго адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Сяргей быў асуджаны за тое, што расцягнуў плакат з надпісам: "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
Пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Сяргея адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
Яўген быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Яўгена адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Радзівон быў затрыманы і асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Радзівона адбылося завочнае судовае паседжанне аб «замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».
Жанна была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Жаны ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вадзім быў асуджаны ў межах крымінальнай «справы карагодаў», узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Вадзіма адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Іван, актывіст анархічнага руху, упершыню быў затрыманы ў разгар жнівеньскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў 2020 года. Падчас затрымання ён падвергся жорсткаму збіццю, у выніку чаго доўгі час быў вымушаны перамяшчацца толькі на інваліднай калясцы.
Чарговы раз Івана затрымалі восенню таго ж года. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ў адносінах да Івана адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
