Асуджаны за выказванні ў чат-рулетцы на адрас Лукашэнкі.
Вырак суда 22.03.2023:
3 гады пазбаўлення волі
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Затрыманы разам з жонкай за размову з правакатарам Юрыем Камарам у чат-рулетцы.
Падчас размовы з правакатарам яны сказалі, што падтрымліваюць Украіну і чакаюць прыходу "хлопцаў" у Беларусь. Адзначым, што Камар сам задаваў беларусам правакацыйныя пытанні і, мяркуючы па відэа, назваўся ім украінцам.
Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі, а жонка "пакуль на волі".
Затрыманая разам з мужам за размову з правакатарам Юрыем Камарам у чат-рулетцы.
Падчас размовы з правакатарам яны сказалі, што падтрымліваюць Украіну і чакаюць прыходу "хлопцаў" у Беларусь. Адзначым, што Камар сам задаваў беларусам правакацыйныя пытанні і, мяркуючы па відэа, назваўся ім украінцам.
Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі, а Галіна "пакуль на волі".
Тараса затрымалі за размову з чат-рулеткавым правакатарам Юрыем Комарам.
У відэа Тарас кажа, што падтрымлівае Украіну і яе нацыянальных герояў, а таксама жадае ёй перамогі. ГУБАЗіК сцвярджае, што за гэта яму пагражае крымінальная справа за «распальванне варожасці».
Аспірант Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
У чат-рулетцы мужчына на лозунг "Жыве Беларусь" адказаў "Жыве вечна". А таксама прызнаўся ў падтрымцы Украіны, прадказаў пройгрыш Расіі ў вайне і выказаў спадзяванне, што пасля гэтага ў Беларусі можа пачацца рэвалюцыя.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.