У 2020 годзе складаўся ў чаце “Ліда 97%”, дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў пра свае дзеянні ў плане "Перамога" - сказаў пра гэта ў відэа на праўладных тэлеграм-каналах. Па версіі сілавікоў заклікаў да забастовак, пратэстаў, а таксама ладзіць дыверсіі на чыгунцы.
У праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што на Зміцера ўзбуджаныя крымінальныя справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У выніку апеляцыйнага суда ўдалося скараціць тэрмін з 3 гадоў, да 2.5 гадоў.
Затрыманы па справе "рэйкавых партызан".
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова, у яго ёсць маленькае дзіця.
Пры затрыманні яму прастрэлілі каленныя суставы.
Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да свядомых артыкулаў, і звязвае затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.
Падрабязнасці справы невядомыя.
16 гадоў пазбаўленні ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 300 базавых штрафаў.
Затрыманы за падпал 28 лютага 2022 года на станцыі «Жэрдзь-Астанкавічы» рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіравання (СЦБ), у выніку чаго светлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон Астанкавічы — Жэрдзь знаходзіцца на лініі Жлобін — Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).
21 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Уладзімір, выпускнік Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву і БДАТУ, займаўся барацьбой і працаваў трэнерам у фітнес-цэнтры "Ева".
Яго затрымалі 30 сакавіка 2022 года па абвінавачанні ў дыверсіі на чыгунцы. Нягледзячы на тое, што ён не аказаў супраціўлення, спецназ ужыў сілу і зброю. Пазней яго асудзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У верасні 2024 года Уладзіміра перавялі на строгі турэмны рэжым.
Вырак суда 10.02.2023: 22 году пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 350 базавых велічынь штрафу, прыблізна 13000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 26.04.2023: прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 25.09.2024: 3 году турэмнага рэжыму.
Зміцер у мінулым працаваў кіроўцам у некалькіх арганізацыях і таксістам. Таксама ён працаваў у Калінкавіцкім Дэпартаменце аховы з пачатку 2017 года па май 2018-га, а затым прапаршчыкам міліцыі да звальнення ў жніўні.
Зміцер жанаты, у яго ёсць чатырохгадовая дачка.
Мужчына быў затрыманы з-за дыверсіі на чыгуначных пуцях. Калі яго арыштавалі, ён не супраціўляўся, але ўсё ж супрацоўнікі Спецыяльнага падраздзялення хуткага рэагавання мэтанакіравана стрэлілі яму ў каленныя суставы.
Зміцера прызналі вінаватым па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, прызначылі тэрмін абмежавання волі. Судом таксама быў прызначаны штраф у 380 базавых велічыняў. Абвінавачаны ў добраахвотным парадку кампенсаваў урон, прычынены РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», на суму звыш 12,8 тысяч рублёў.
22 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
17 сакавіка КДБ паведаміў пра затрыманне групы беларусаў, якія рыхтавалі тэракт супраць расейскіх войскаў у Мазырскім раёне.
Згодна з матэрыяламі справы, у перыяд са жніўня 2020 года па люты 2022 года Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу «кактэйляў Молатава» і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Акрамя гэтага, Пляшкун нібыта сам вырабіў «кактэйлі Молатава» і сумесна з Сельвічам падрыхтаваліся да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін, што магло пацягнуць смерць чалавека, крушэнне або аварыю.
У Сяргея Пяшкуна двое малалетніх дзяцей.
16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
17 сакавіка 2022 года КДБ паведаміў пра затрыманне групы беларусаў, якія рыхтавалі тэракт супраць расейскіх войскаў у Мазырскім раёне.
Па дадзеных следства, Сяргей Пляшкун і Юрый Сяльвіч планавалі знішчаць ваенную тэхніку Расійскай Федэрацыі пры яе перамяшчэнні па тэрыторыі Мазырскага раёна. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальнай сумессю.
З відэасюжэту «БТ» вынікае, што сачылі за мазырчукамі пільна: паказалі кадры са схаванай камеры ў гаражы, дзе мужчыны абмяркоўваюць свае планы. На запісы яны кажуць аб перспектывах пашкоджанні рэек.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
14 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Затрыманы за «падрыхтоўку да дыверсіі на чыгунцы».
Паводле інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына «увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання «ByPol», аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі».
1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Затрыманы за акцыю на чыгунцы.
У час наступлення расійскіх войскаў на Кіеў з Гомельшчыны ён разам з Дзянісам Дзікуном і Алегам Малчанавым спаліў на чыгунцы шафу з электронным абсталяваннем, каб запаволіць падвоз расійскай ваеннай тэхнікі да ўкраінскай мяжы. У выніку былі прыведзены ў няспраўны стан святлафоры і стрэлачныя пераводы на адным з участкаў чыгункі Жлобін – Калінкавічы, якая далей працягваецца ва Украіну.
Дзмітрый працаваў у ВМУ РУП «ВА Беларуснафта» вышкамантажнікам-электрамантэрам.
22 гады пазбаўлення волі у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Затрыманы за падпал 28 лютага 2022 года на станцыі "Жэрдзь-Астанковічы" рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрелочные пераклады на гэтым участку былі прыведзены ў непрацоўны стан.
Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).
25 сакавіка 2024 г. у Горках Дзяніса пачалі судзіць па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Наталля Фамічова. Яна дадала палітвязню яшчэ два гады зняволення .
У пачатку красавіка 2024 г. стала вядома, што Дзяніса этапавалі ў турму № 4 у Магілёве.
У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня 2024 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса.
25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Быў затрыманы разам з жонкай за «падпал бярвення для парушэння чыгуначнага руху».
Жонка была вызвалена з ІЧУ, мужчына застаўся пад вартай.
На апублікаваным праўладным канале Сяргей быў моцна збіты.
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дырэктар Віленскай друкарні.
Затрымана 4 красавіка 2022 года па справе «рэйкавых партызан», пасля таго як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.
У прапагандысцкім фільме на «БТ» паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы. Канчаткова ёй прад'явілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 371 КК-наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, учыненае арганізаванай групай.
03.05.2024 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
14.05.2022 | На 10.05.2022 получила только три письма от сына, хотя друзьями родственниками отправлены десятки писем и открыток. |
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Тэрмін быў скарочаны на год паводле амністыі.
Маладыя людзі былі затрыманыя з-за дыверсіі на чыгуначных шляхах. Не аказваюць супраціву, яны былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы супрацоўнікамі САХР.
28.07.2022 быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
Яўген Мінкевіч, як і Уладзімір Аўрамцаў, скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву — ён адвучыўся ў МДПУ імя Шамякіна на факультэце фізічнай культуры. Ён працаваў санітарам у бабруйскай хуткай дапамогі, а таксама таксістам ў розных сэрвісах.
С учетом времени нахождения под стражей наказание считается отбытым.
1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі.
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь» Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства", Яўген вызвалены ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы можаце загрузіць выяву з акцыі падтрымкі, і пасля праходжання мадэрацыі мы яго апублікуем.
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, запоўніце анкету, каб патрапіць на першы этап правядзення інтэрв'ю з мэтай вызначэння вашых індывідуальных патрэб.