Быў затрыманы расейскімі памежнікамі, калі спрабаваў выехаць з Беларусі. Яго перадалі беларускім сілавікам, змясцілі ў СІЗА.
У пачатку верасня 2022 годастала вядома , што ў Оршы адбыўся судовы працэс па ўзмацненні рэжыму палітвязня і Зміцера перавялі на турэмны рэжым.
У Зміцера 13 красавіка 2023 г. памерла мама.
Нядаўна стала вядома, што ў Оршы 1 верасня 2023 г. адбыўся суд па ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Дзмітрыю дадалі да тэрміну зняволення яшчэ 1 год і 15 дзён . То бок, тэрмін палітвязня павінен быў скончыцца 18 жніўня, і ён ужо павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося з-за перазатрымання і суда па новай крымінальнай справе.
Вырак суда 02.03.2022
1 год 6 месяцаў 15 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 01.09.2023
1 год 15 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Асуджаны за абразу міліцыянтаў — старшага інспектара прафілактыкі ААПП Дубровенскага РАУС АляксандраШлупакова і оперупаўнаважанай групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС СяргеяШрамава .
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Працаваў майстрам у філіяле "Мазырскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
Затрыманы за каментары на адрас прадстаўнікоў уладаў. Прызнаныя паказанні былі апублікаваныя ў праўладным канале.
Дома двое сыноў 3 і 9 гадоў.
19 верасня 2022 г. суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў прызнаў Яўгена вінаватым і прысудзіў яму 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу.
13 студзеня 2023 г. у Мазыры разглядалі яшчэ адну справу супраць Яўгена па арт. 369 КК. Працэс вяла суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме. Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязню прызначылі 1 год і 8 месяцаў пазбаўлення волі, але канчатковы тэрмін пакарання застаўся ранейшым. Таксама суддзя пастанавіла спагнаць з мужчыны 4,2 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Апеляцыйную скаргу на гэты прысуд разглядалі 10 сакавіка 2023 г. у Гомельскім абласным судзе.
Яўгена этапавалі з СІЗА-3 у наваполацкую ВК №1 у канцы сакавіка 2023 г.
24.02.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэя Барысюка абвінавачваюць у тым, што 6 сакавіка 2021 года ў адной з сацсетак ён напісаў абразлівы каментар у адрас ЛідзііЯрмошынай , якая займала тады пасаду старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
31.05.2022
Дома осталась мать-инвалид
31.05.2022
С 26.04.22 находится в ИУОТ №39, поставлен на учёт, как склонный к экстремизму и иной деструктивной деятельности 28.04.22
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле афіцыйнай інфармацыі , у 2020 годзе мужчына выклаў у сацсетцы скрыншот, на якім быў кадр з пратэстаў у жніўні 2020 года на вуліцы Савецкай у Гомелі. Пост ён суправадзіў тэкстам, у якім назваў сілавікоў "недалюдзьмі" і выказаў надзею, што яны "адкажуць за злачынствы супраць свайго народа".
Восенню 2021 года мужчына праходзіў па адміністрацыйнай справе "за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці".
28.11.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.