Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў «Silver Screen», раней працаваў на партале TUT.BY.
Аляксандра затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Рашэнне суда -15 сутак арышту, але пасля сутак Аляксандр не выйшаў на волю, на яго была заведзеная крымінальная справа.
Вырак суда 22.08.2022:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Ён быў вымушаны выехаць у Расію ў сувязі з палітычным пераследам у 2020 годзе, але з-за пратэрмінаванага пашпарта і пачатку вайны вярнуўся ў Беларусь у маі 2022 года.
Вядома, што ў верасні і лістападзе 2020 года мужчына размясціў у Telegram-канале і мэсэнджэры Viber абразлівую інфармацыю ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама міністра ўнутраных спраў, якім на той момант з'яўляўся Юры Караеў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Нарадзіўся ў Нарве, Эстонскай ССР у савецкай сям'і вайскоўца. Архітэктар. Скончыў Акадэмію "Мархі" ў Маскве.
На старонцы ў фэйсбук публікаваў пасты пра гісторыю Беларусі і свае адносіны да Расіі. "Польшча брат Беларусі, Украіна сястра!", — напісаў ён у лістападзе 2021 года.
Да суда абвінавачаны знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і ўжо ў зале суда яго ўзялі пад варту. У магіляўчаніна ёсць трэцяя група інваліднасці, а ў красавіку ён 17 дзён правёў у псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе ў Навінках, дзе яго прызналі разумным.
16 чэрвеня 2022 года КДБ унёс яго ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
27.09.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У чэрвені 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзіцячы ўрач-рэаніматолаг. Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. У жніўні 2020 года палітвязня выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі трапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытваць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент.
Скончыла адбываць хатнюю хімію ў траўні 2025 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.