Настаўнік хіміі і біялогіі СШ у Малажыне. На думку аператыўнікаў, педагог збіраў звесткі аб наяўных недахопах у рабоце гандлёвых і абслуговых аб'ектаў, а таксама ажыццяўляў фота і відэа фіксацыю перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, якую перадаваў "экстрэмісцкім"; каналам.
Прыхаджанін мінскай царквы хрысціян веры евангельскай «Гефсіманія (http://geth.by/)» . Спачатку быў затрыманы на 10 сутак арышт па ч.2. ст. 19.11 КаАП за перапост сябрам навіны з аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім. Пасля сутак Максім не выйшаў на волю і быў пераведзены ў СІЗА-1. На Максіма завялі крымінальны артыкул за ўдзел у акцыях пратэсту і перакрыцце дарог у 2020 годзе, паколькі знайшлі фота з праектаў у тэлефоне.
На судовае паседжанне 31 кастрычніка 2022 года абвінавачаная Кравец не з'явілася, адвакат таксама не ведаў пра прычыны яе адсутнасці. Тады абвінавачанне запытала для Алены пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму. У развіццё падзей рашэннем суддзі Гомельскага абласнога суда Алена Кравец была аб'яўлена ў вышук, мера стрымання ёй зменена на заключэнне пад варту.
Пры затрыманні яе прымусілі здзіраць са сцен бел-чырвона-белыя шпалеры. Працэс яны здымалі на відэа, якое 26 ліпеня апублікавалі ў праўладных тэлеграм-каналах.
Прэтэнзіі ў сілавікоў выклікала не толькі ўнутранае аздабленне памяшканняў, але і таблічка, якая вісела на ўваходзе з тэкстам: «Прыватная ўласнасць. Супрацоўнікам МУС, МНС, санстанцыі, КДБ, ВС, БРІК і іншых дзяржарганізацый уваход толькі пасля званка».
Спачатку Алену змясцілі на ІЧУ, пасля чаго перавялі ў СІЗА-1.
Разам з Аленай быў затрыманы яе муж, яго асудзілі на 14 сутак адміністратыўнага арышту.
У іх ёсць 2 непаўналетнія дзіцяці.
04.05.2024 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніса абвінавацілі ў пашкоджанні банэраў з выявамі вайскоўцаў. Па версіі следства, у сакавіку 2022 года ён у розных раёнах Мінска наўмысна псаваў сацыяльную рэкламу Узброеных сіл, кідаючы ў банеры ёмістасці з фарбай. Следства таксама заявіла аб яго датычнасці як мінімум да сямі аналагічных эпізодаў. Пры пяротрусе ў яго хаты выявілі фарбу, якая, па версіі абвінавачвання, выкарыстоўвалася для псуты банэраў.
Вырак суда 04.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1260 рублёў кампенсацыі.
У студзені 2023 года стала вядома, што Аляксандра змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) да канца тэрміна. Вызвалены 8 мая 2023 года пасля заканчэння тэрміну.
19.12.2022
У кастрычніку-лістападзе двойчы змяшчаўся ў шыза на 7 сутак і 18 сутак.
19.12.2022
С ноября 2022 на 5 месяцев помещён в ПКТ, после этого оставшиеся 14 дней до освобождения будет пребывать в ШИЗО (Ик-2). Лишён режимных передач и звонков домой, а также возможности отовариваться в местном магазине на положенные 6 б.в. ( оставили только 2)
Вырак суда 07.07.2022:
1 год 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Юрыст, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мае досвед працы юрысконсульта, натарыуса, галоўнага спецыяліста Міністэрства юстыцыі. У Аб'яднанай грамадзянскай партыі з 2002 года. Працавала ў выканкаме АГП, два гады ўзначальвала Камісію па прававых пытаннях Нацыянальнага камітэта АГП. У 2012 годзе была абрана намеснікам старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Потым сышла з гэтай пасады.
Была затрымана разам з іншымі лідэрамі партыі 27 ліпеня 2022 года. Паводле абвінавачання , Казлоў, Кавалёва і Аляксеева 23 жніўня 2020 года «публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакіравалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту "Мінсктранса".
22.04.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 03.11.2022:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.