Асуджаны за тое, што ў 2020 годзе размясціў у сябе ў сторыз у інстаграме выява Кім Чэн Ыра з вусамі і подпісам "Кон Чэн Ый". Аляксандра выклікалі ў міліцыю ўжо ў 2022 годзе, дзе ў архіве сторыз знайшлі гэтую выяву. Выява палічылі абразай Лукашэнкі А.Г.
Яго абвінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе перакрываў рух транспарту ў Фаніпалі — а менавіта ішоў па дарозе падчас акцыі пратэсту. Падчас пасяджэння Юрый не пагадзіўся з прад’яўленымі яму абвінавачваннямі. А таксама ўказаў суддзі на шматлікія несупадзенні ў паказаннях сведкаў.
Юрый прафесійна займаецца міні-футболам. Спартовы досвед больш за 20 гадоў. Раней граў за клуб “Лівадыя”. Выступаў на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, восем гадоў быў капітанам футбольнай каманды. Таксама Юрый у Фаніпалі займаўся пасажырскімі перавозкамі. Мужчына мае дваіх дзяцей.
Работнік УП "Мінгаз". 10.08.2022 затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
На судзе Зміцер прызнаў віну. Ён пацвердзіў, што ў дзень Марша знаходзіўся і на праезнай частцы і разумеў, што мерапрыемства незаконнае. Доказамі яго ўдзелу ў акцыі прызнаны фотаздымак і відэазапіс.
"Мінсктранс" таксама прад'явіў пазоў на пакрыццё ўрону ў памеры 22 500 рублёў. Латушкін прызнаў яго, але ўдакладніў, што сума занадта вялікая. Ён будзе разгледжаны падчас асобнай грамадзянскай вытворчасці.
Быў затрыманы за пасля таго, як пры ўваходзе ў кобрынскі магазін выпадкова зачапіў галавой дзяржфлаг, які нізка вісеў. На эмоцыях 23-гадовы хлопец сарваў палатно і кінуў яго на зямлю.
Вядома, што пракурор запытаў за сарваны дзяржсцяг 1 год і 6 месяцаў калоніі. У хлопца было неадбытае пакаранне па папярэдняй судзімасці (паўтара года хатняй хіміі), і сумарна дзяржабвінавачанне запытала 2 гады пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ўлетку 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вядома, што абвінавачанаму 30 гадоў. У віну Васілю Чыху ставілася тое, што 16 сакавіка 2022 года ў адным з публічных Viber-чатах, якія аб'ядноўваюць працаўнікоў вагоннага дэпо Брэста, ён "размясціў відэазапіс з загадзя недакладнымі звесткамі аб эканамічным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь" .
Па падліках праваабаронцаў зімой 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.