- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вольга, супрацоўніца менскага офіса юрыста Юрыя Зянковіча, была затрыманая 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
У пачатку чэрвеня 2022 года КДБ завяршыў папярэдняе расследаванне, пасля чаго стала вядома аб вылучэнні супраць яе новага абвінавачання. У верасні 2022 года Вольга была асуджаная за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Вызвалена ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Сяргей, журналіст інтэрнет-выдання «Першы рэгіён», быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе аб абразе Лукашэнкі. Праз трое сутак яго змясцілі пад хатні арышт, а ў траўні 2021 года адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда.
У жніўні 2021 года Сяргея асудзілі за «абразу і паклёп на Лукашэнку» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У верасні 2023 года яго зноў затрымалі пасля вяртання з Польшчы і асудзілі на 15 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У студзені 2024 года яго зноў арыштавалі — за рэпост з сайта «Ганцавіцкі час» ва «УКантакце», хаця акаўнт быў выдалены яшчэ ў лістападзе 2023 года. Суд не ўлічыў ні гэтага, ні пагаршэнне здароўя Сяргея: ён губляў прытомнасць і звяртаўся да лекараў.
Лідзія была асуджаная за рэпост у Telegram-канал звестак, якія тычацца Таццяны Аланцьевай — кіраўніка выбарчай камісіі. Размова ішла аб пратаколе з вынікамі галасавання, складзеным ёю пры выкананні абавязкаў на адным з участкаў.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Мацвей, экспедытар і студэнт Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая прайшла 4 кастрычніка 2020 года ў Мінску.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Мацвея адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Дзярж. служачыя
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй - грамадзянін Расіі і валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Упершыню затрыманы 6 чэрвеня 2020 года ў Беларусі за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, прыраўнаваным да несанкцыянаванага мерапрыемства. Неўзабаве яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "падрыхтоўцы і арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
26 лістапада 2020 года Андрэя вывезлі на мяжу з Расіяй і забаранілі ўезд у Беларусь на 10 год. У краіне ў яго засталіся жонка і двое дзяцей.
13 красавіка 2021 года яго зноў затрымалі — у вёсцы Прусы, куды ён таемна прыехаў наведаць сям'ю. Пазней яго асудзілі за "незаконнае перасячэнне мяжы", пры гэтым абвінавачанне па папярэдняй справе таксама не было знята.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года пасля заканчэння тэрміну пакарання і дэпартаваны ў Расію.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Герман быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа ў сакавіку 2021 года. Пры затрыманні яго моцна збілі, выбілі зубы, прымусіўшы тым самым напісаць яўку з пакаяннем. Вядома таксама, што за тыдзень да затрымання ў Германа памёр бацька, які меў інваліднасць. Яго асудзілі па артыкуле аб "распальванні варожасці" за два каментары, пакінутых у Telegram у жніўні 2020 года.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што, па версіі следства, браў удзел у вырабе і спаленні лялек пад Магілёвам, якія адсылаюць да службовых асоб, у тым ліку да Лукашэнкі.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
Аляксандр быў асуджаны за каментар, пакінуты пад адным з пастоў у «Аднакласніках», у адрас кіраўніка Дзяржынскага РАУС Менскай вобласці Яўгена Жылінскага.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, «наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі, абматаўшы яго вакол рэек».
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар быў затрыманы і асуджаны за спробы блакіравання руху чыгуначнага транспарта. У двух выпадках блакіроўка спрацавала, у выніку чаго быў парушаны рух цягнікоў.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір быў затрыманы і асуджаны за спробы блакіравання руху чыгуначнага транспарта. У двух выпадках блакіроўка спрацавала, у выніку чаго быў парушаны рух цягнікоў.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў затрыманы і асуджаны за спробы блакіравання руху чыгуначнага транспарту. У двух выпадках блакіроўка спрацавала, у выніку чаго быў парушаны рух цягнікоў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Генадзь быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Віктар быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Наваполацку супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Пазней яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
У студзені 2021 года Віктара асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Аднак у чэрвені яго адпусцілі з папраўчай установы на волю да апеляцыі, бо пракурор падаў пратэст. У канцы чэрвеня яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі.
У снежні 2022 года Віктару змянілі пакаранне, перавядучы яго на турэмны рэжым.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
