Вольга, актывістка праекту «Краіна для жыцця» і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пасля прэзідэнцкіх выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту і неаднаразова падвяргалася затрыманням.
15 лістапада 2020 года яе затрымалі ў двары «Плошчы Перамен», дзе мірныя пратэстоўцы сабраліся на акцыю памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі пад лозунгам «Я выходжу». Пасля гэтага супраць Вольгі распачалі крымінальную справу.
У лютым 2021 года яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праз некаторы час яна пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў дачыненні да яе адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Згодна з абвінавачаннем, Аляксандр Кушнерук 18 лютага 2021 года пакінуў абразлівы каментар у групе “Рух” сацыяльнай сеткі “УКантакце" пад публікацыяй з тэкстам аб тым, як оперупаўнаважаны па наркакантролі Шрамаў і ўчастковы Шлупакоў “ахвяруючы сваімі жыццямі” здымалі бел-чырвона-белыя шарыкі, напісаў каментар наступнага зместу: “Мудакі! Лохі!".
Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік міліцыі Юры Чарнышкоў, які ўжо быў у такім статусе па шэрагу спраў і казаў, што будзе прыцягваць да адказнасці ўсіх 97 каментатараў, якія абразілі яго.
Справу распачалі з-за двух каментароў у сацсетцы "Вконтакте", якія Аляксандраў пакінуў у лютым 2021 года пад фатаграфіямі Шлупакова Аляксандра Леанідавіча і Шрамава Сяргея Уладзіміравіча.
Сяргей Машніцкі распавёў, што чалавек ён не палітычны і ў асноўным бавіць час на лецішчы, вечарамі глядзіць з ноўтбука навукова-пазнавальныя фільмы. І падчас іх прагляду падчас перадвыбарнай кампаніі часта выскоквалі "усякія блогеры", некаторыя з іх глядзеў у пазнавальных мэтах. Так ён звярнуў увагу ”на гэтую Карач“, якая "пёрла на прэзідэнта, дзяржава - заўзяты змагар". Таму ён вырашыў пакінуць каментар. Ён хацеў напісаць "с*ка белабрысая", але кнопка заела і трапіла на Вольніча: Машніцкі не мае прэтэнзій да яго, бо сам працаваў у міліцыі, працаваў па кантракце ў Маскве.
Паводле абвінавачання, Мікалай Кавалеўскі 22 красавіка 2021 года не пазней за 6 гадзін 15 хвілін, знаходзячыся на тэрыторыі філіяла "Белміт" ЗАТ "Сервалюкс Агра" размясціў на старонцы карыстальніка сацыяльнай сеткі Укантакце каментар "дрэшчаў" пад публікацыяй у групе "Nexta".
05.07.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.