Максім быў асуджаны ў 2021 годзе па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У ліпені 2022 года ён быў вызвалены па памілаванні.
У лютым 2024 года адбылося судовае паседжанне па трох артыкулах — "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці", а таксама "незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў і псіхатропаў". Падрабязнасці справы і вынік разгляду невядомы.
Івана асудзілі за рэпосты публікацый аб міліцыянтах у сацсетцы «Аднакласнікі» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Святлана – маці палітвязня Ігара Ярмолава, асуджанага на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Яе абвінавацілі ў абразе супрацоўніка мінскага АМАПу, спаслаўшыся на нібыта пакінуты ёй каментар у Facebook, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і выплаты кампенсацыі маральнай шкоды.
Таццяна была затрыманая разам з мужам пасля ператрусу ў іх кватэры супрацоўнікамі КДБ па абвінавачанні ў парушэнні трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку «акт тэрарызму».
Яна была вызвалена 29 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Андрэй, вучоны-гісторык, быў затрыманы разам з жонкай пасля ператрусу ў кватэры супрацоўнікамі КДБ па абвінавачанні ў парушэнні трох крымінальных артыкулаў, уключаючы «акт тэрарызму».
Ён быў вызвалены 29 ліпеня 2021 года.
Мікіта быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ганна — журналістка тэлеканала "Белсат" і вядучая праграмы-антыфейк "Лукавыя навіны". Яна была затрымана 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "удзел у масавых беспарадках". У яе кватэры правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, пасля чаго Ганну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 23 ліпеня таго ж года яе вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазронай.
Пазней Ганна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Аляксандр — журналіст «Радыё Свабода» з 2004 года. Раней працаваў у нямецкай службе дзяржаўнага радыё. Валодае нямецкай мовай, з'яўляецца экспертам па Германіі і яе палітычных сувязях з Беларуссю. У жніўні 2020 года быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС разам з большасцю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года Аляксандра затрымалі ў бацькоўскім доме ў Пастаўскім раёне падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах. 23 ліпеня таго ж года яго вызвалілі з ІЧУ, пакінуўшы ў статусе падазраванага.
15 снежня 2022 года ў дачыненні да журналіста спынілі крымінальны пераслед і знялі абмежаванне на выезд з Беларусі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Інэса – журналістка “Радыё Свабода”. Раней працавала на радыё "Беларуская маладзёжная", затым - на "101.2 fm". На “Радыё Свабода” займалася тэмамі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы і актыўна асвятляла важныя падзеі грамадскага і палітычнага жыцця. У верасні 2020 года пазбавілася акрэдытацыі МЗС у сувязі з рашэннем ведамства правесці пераакрэдытацыю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яе затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў. Праз дзесяць дзён, дзевяць з якіх яна трымала галадоўку, Інэсу вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванай.
Пазней яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.
Ігар быў асуджаны ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года ў Мінску. Па версіі абвінавачання, ён браў удзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў сталіцы 9–11 жніўня 2020 года. "Мінсктранс" ацаніў урон ад прастою грамадскага транспарту ў гэтыя дні ў 27 958 рублёў 50 капеек. Пасля абвяшчэння прысуду Ігар быў узяты пад варту проста ў зале суда.
У траўні 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
Максім быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
У верасні 2022 года ў рамках памілавання яму замянілі від пакарання на "хатнюю хімію".
У сакавіку 2024 года ў дачыненні да Максіма адбылося судовае паседжанне "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Зміцер быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Зміцер быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Арцём быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў лістападзе 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
