Была затрымана за ўдзел у пратэстах у Баранавічах у 2020 годзе. Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
Дзе зараз знаходзіцца Аліна і па якім артыкуле абвінавачваецца, невядома.
Быў затрыманы за ўдзел у пратэстах у Баранавічах у 2020 годзе. Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал у ліпені 2024 года. Там Аляксей Пашкевіч распавядаў, што 9 жніўня 2020 г. быў у цэнтры горада, «калі людзі масава пабеглі на міліцыю — мы [з кумам] пайшлі туды на дарогу пафоткацца, зняць відэа, захаваць гэта ўсё»
Быў затрыманы за ўдзел у пратэстах у Баранавічах у 2020 годзе. Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
Дзе зараз знаходзяцца затрыманы і па якім артыкуле абвінавачваецца, невядома.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Кандыдат гістарычных навук, ад'юнкт Гістарычнага інстытута Вроцлаўскага ўніверсітэта. Мельнікаў спецыялізаваўся на вайсковай гісторыі і гісторыі перыяду знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939). Ён выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме Заходняй Беларусі. У 2020 годзе ўдастоены прэміі ім Л. Сапегі за захаванне гістарычнай спадчыны Беларусі.
Дакладна вядома , што ён арыштаваны і ўтрымліваецца ў СІЗА. Апошняя актыўнасць Мельнікава ва інстаграме датуецца 21 студзеня 2024 года.
Мельнікава судзяць за інтэрв'ю неназванаму незалежнаму СМІ, якое ён даў у 2022 годзе. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме. Вытрымку з абвінавачвання працытавала «СБ»:
"Ігар Мельнікаў у 2022 годзе па матывах нацыянальнай варожасці і варожасці, а таксама палітычнай і ідэалагічнай варожасці, загадзя ведаючы аб экстрэмісцкай дзейнасці ўдзельнікаў забароненага ў Беларусі інфармацыйнага рэсурсу, у мэтах развіцця і папулярызацыі медыя такой скіраванасці і ўцягвання ў падобную дзейнасць большай колькасці грамадзян," даў ім інтэрв'ер. Адзначаецца, што гісторык даваў каментары СМІ як у Беларусі, так і ў Польшчы. Мельнікаў, як паведамляецца, прызнаў віну.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін, вынесены судом першай інстанцыі, на 2 гады.
Ігар выйшаў на волю ў пачатку верасня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін.
невядома
невядома гадоў абмежавання волі без накіравання
15 мая 2023 года на АНТ выйшаў прапагандысцкі фільм "Забойная пасылка" смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі", дзе распавялі падрабязнасці справы. Там паведамлялася, што нібыта КДБ напярэдадні Дня перамогі 9 мая 2023 года "прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева". Там заявілі, што выбухоўка знаходзілася ў электрычных плітах, якія даслалі затрыманым праз пасылкі. Арганізатарам акцыі назвалі 23-гадовага беларуса Валерыя Вадзіна, які ваяваў ва Украіне.
У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў менскі пункт СДЭК у Каменнай Горцы 21 сакавіка 2023 года з Кіева праз Італію. 29-гадовая Вікторыя Волчак пацвердзіла на допыце, што яна атрымала пасылку - яе папрасіў атрымаць пасылку Валерый Водзін. Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Волчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства "Аўтарамонтнік 124" пад Аляхновічамі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
На час знаходжання Галіны ў зняволенні яе дзіця было змешчана ў дзіцячы дом. Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску ў 2020 годзе.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Лізавета працавала ў ІТ-кампаніі SENLA. У Польшчу, верагодна, з'ехала пасля пачатку вайны ва Ўкраіне. Потым вярнулася ў Гродна і была затрымана.
Суд над айцішніцай пачнецца 23 ліпеня. Дзяўчыне прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 КК РБ за нібыта "ўдзел у акцыях пратэсту".
У красавіку 2024 года сілавікі пісалі аб затрыманні неназваных 2 мужчын з-за таго, што тыя знялі дзяржфлаг з дзіцячага садка ў Брэсце. Тады сілавікі ўдакладнялі, што аднаму мужчыну 25 год, другому 46 год. І пагражаліся крымінальнай адказнасцю за "здзек" над дзяржсімваламі.
Тады ж сілавікі выклалі відэа здарэння. На тых кадрах бачна, што 2 мужчын ідуць ад брамкі па дарожцы да будынка. Затым адзін мужчына падсадзіў другога, і такім чынам яны знялі з фасада дзяржфлаг разам з дрэўкам. Потым яны выйшлі з тэрыторыі ўстановы праз брамку, крыху памахаўшы сцягам.
СМІ знайшлі ў сацсетках 46-гадовага чалавека з Брэста на імя Канстанцін Пянчук. І знайшлі ў сацсетках брэстаўчаніна, якому ў красавіку было 25 гадоў (на дадзены момант ужо 26 гадоў) з імем Станіслаў Лугавы. Гэта дае падставы меркаваць, што мужчын з такімі імёнамі судзяць менавіта за зняцце дзяржфлага з дзіцячага садка ў красавіку-2024.

- Пенсіянеры
Уладзімір Навумовіч бас-гітарыст кавер-гурта BAND 777. Гродзенцы выконваюць кампазіцыі вядомых рок-гуртоў, такіх як AC/DC, Guns N' Roses, Deep Purple. Па дадзеных сацсетак музыку, яму 61 год.