У красавіку 2024 года сілавікі пісалі аб затрыманні неназваных 2 мужчын з-за таго, што тыя знялі дзяржфлаг з дзіцячага садка ў Брэсце. Тады сілавікі ўдакладнялі, што аднаму мужчыну 25 год, другому 46 год. І пагражаліся крымінальнай адказнасцю за "здзек" над дзяржсімваламі.
Тады ж сілавікі выклалі відэа здарэння. На тых кадрах бачна, што 2 мужчын ідуць ад брамкі па дарожцы да будынка. Затым адзін мужчына падсадзіў другога, і такім чынам яны знялі з фасада дзяржфлаг разам з дрэўкам. Потым яны выйшлі з тэрыторыі ўстановы праз брамку, крыху памахаўшы сцягам.
СМІ знайшлі ў сацсетках 46-гадовага чалавека з Брэста на імя Канстанцін Пянчук. І знайшлі ў сацсетках брэстаўчаніна, якому ў красавіку было 25 гадоў (на дадзены момант ужо 26 гадоў) з імем Станіслаў Лугавы. Гэта дае падставы меркаваць, што мужчын з такімі імёнамі судзяць менавіта за зняцце дзяржфлага з дзіцячага садка ў красавіку-2024.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.