Жанчына ўтрымлівалася пад вартай з 27 красавіка па 30 красавіка 2023 года, затым да суда была пераведзена пад хатні арышт. Усяго ў крымінальнай справе 28 эпізодаў.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Зінаіда Казак у перыяд са снежня 2020 года па сярэдзіну 2021 года ў тэлеграм каналах і чатах дапускала абразлівыя каментары ў дачыненні да пракурорскіх работнікаў, суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі, сярод якіх - міністр унутраных спраў Караеў, памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Мінска, старшыня Лідскага раёна, суддзя суда Маладзечанскага раёна, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці і шмат іншых.
Некалькі пацярпелых заявілі матэрыяльны прэтэнзіі маральнай шкоды, усяго на суму 4000 рублёў.
Сваю віну Казак прызнала толькі часткова, матэрыяльныя прэтэнзіі адхіліла.
Вырак суда 26.01.2024:
4,5 гады абмежавання волі без накіравання
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.