Таццяна Жыгімонтаўна Корсакава
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: 306 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 1968
Адрас для лістоў: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016
Даслаць інфармацыю

Была затрымана разам з мужам у верасні 2025 года.

Таццяна шмат гадоў адпрацавала выхавацелькай у дзіцячым садку №518, што ў мінскім мікрараёне Сокал. Працавала яна і з дзецьмі з інклюзіўнай групы, у тым ліку з дзецьмі, якія мелі аўтызм. Яе муж, 56‑гадовы Зміцер, займаецца рамонтамі, працаваў працоўным у адным садку з жонкай.

Да Корсакавым прыйшлі пад вечар, у іх правялі ператрус. Таксама сілавікі патэлефанавалі Пелагіі, дачцэ Дзмітрыя і Таццяны, якая зараз жыве ва Украіне, і прымусілі Дзмітрыя Корсакава сказаць ёй, што маці знаходзіцца ў бальніцы. Пазней аказалася, што гэта няпраўда. Хутчэй за ўсё на дзяўчыну ціснулі, каб прымусіць яе вярнуцца ў Беларусь. Дачка Корсакавых Пелагія да 2020 года працавала ў тым жа дзіцячым садку №518, удзельнічала ў пратэстах, а ў верасні 2021 года пераехала ва Украіну. З пачаткам поўнамаштабнай вайны дзяўчына вырашыла не выязджаць у больш бяспечную краіну, а валанцёрыць. Апроч асноўнай працы эсэмэмшчыцай, Пелагія, напрыклад, займаецца эвакуацыяй грамадзянскіх асоб і каардынуе працу валанцёраў у выпадках прылётаў ракет.

Дачка Таццяны і Дзмітрыя лічыць, што "адзінае іх "злачынства" ў тым, што я знаходжуся ва Украіне, і мы не гублялі сувязь, стэлефаноўваліся. А яшчэ бацькі за мяне перажывалі. На падставе гэтага, атрымліваецца, службы развілі сваю бурную фантазію."

У Таццяны даўно праблемы з ціскам і каленамі. Яна ўвесь час павінна была рабіць дарагія ўколы, невядома ці мае яна зараз доступ да неабходнага лячэння.

Вырак суда 10.06.2026
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1100 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0