Жонка Пятра Зіневіча, які быў асуджаны на 2 гады хіміі з накіраваннем. На думку абвінавачання, абразіла прадстаўніка ўлады. Ірына напісала фразу пад яго фота "няхай гэты ўпір адкажа за ўсіх, каго нявінна асудзілі", таму што ён ілжэсведчыў па адміністрацыйных справах, у тым ліку па яе справе. Акрамя абмежавання волі на 2 гады ("хатняя хімія") Ірыне прысудзілі выплаціць 1000 руб маральнай шкоды. Сям'я выхоўвае 2-х непаўналетніх дзяцей.
Адбыла 32 сутак з 25 траўня па 26 чэрвеня ў ІЧУ г. Баранавічы па надуманым абвінавачанні ў парушэнні рэжыму пакарання. Акрамя таго быў выстаўлены штраф за рэпост у сацсетках дзіцячай казкі ад Маляваныча - 740 руб. , за ўтрыманне ў ІЧУ выстаўлены рахунак на 592 рублі. Праверка сацсетак была вынікам замовы супрацоўніка ГАУС г. Баранавічы.
14.07.2023 у Ірыны скончыўся тэрмін пакарання.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")</ p>
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.