Генрых (Генадзь) Уладзіслававіч Акалатовіч
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Затрыманне Акалатовіча адбылося на могілках. КДБ выбавіла туды святара падманам: яму патэлефанавалі па тэлефоне і паведамілі, што памерла жанчына і яе трэба пахаваць паводле каталіцкага абраду. На могілкі на яго надзелі кайданкі, на галаву — чорны шлем, каб ніхто не бачыў, каго і куды вязуць.
Адначасова з ім былі затрыманыя двое ягоных прыхаджанаў — мужчына і жанчына. Каля дзевяці месяцаў яны правялі ў СІЗА КДБ: ад іх дамагаліся паказанняў пра нібыта меўшыя месца сустрэчы ксяндза з замежнымі дыпламатамі.
Абвінавачанне , якое ў выніку прад'явілі Акалатовічу, было фантастычным: ён нібыта нейкім чынам перанакіраваў самалёты расійскіх і беларускіх ВПС у супрацьлеглы бок і тым самым нанёс урон не толькі Беларусі, але і ваенна-касмічным войскам Расійскай Федэрацыі - у сукупнасці на мільён еўра. Пры затрыманні ў яго канфіскавалі каля 270 тысяч еўра - у асноўным сродкі прыходу, не асабістыя грошы святара; гэтая сума была залічаная ў кошт доўгу, рэшту прад'явілі да даплаты ў беларускіх рублях.
За Акалатовічам да таго часу ўжо доўга вялося вонкавае назіранне - але нічога, што даказвала б шпіянаж, знайсці не ўдалося.
Святар стаў чарговым рэлігійным дзеячам, каго закранулі рэпрэсіі рэжыму супраць рэлігійных суполак у Беларусі.
Генрых перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў. Ён спаў больш за год на падлозе , на дошках; на нары пераклалі толькі перад судом.
Умова вызвалення, якую КДБ прапанавала Акалатовічу, была асаблівай. Вярнуўшыся ў Валожын, ён павінен быў запрасіць апостальскага нунцыя Ватыкана на богаслужэнне і незаўважна перадаць яму флэшку з кампраматам - каб стварыць падставу для дыскрэдытацыі дыпламата. Тады нунцыем у Беларусі быў Антэ Йозіч . Правакацыя супраць нунцыя была не адзінай: паводле слоў Крылова, аналагічныя сцэнары КДБ прапаноўвала разыграць і ў адносінах да іншых замежных дыпламатаў — найперш польскіх. Ксёндз адмовіўся ад усяго: «Я ўвесь прасякнуты царкоўнымі задачамі Божымі. А гэта, што вы ад мяне патрабуеце, - ёсць злачынства. Я Бога не магу здрадзіць».
У лістападзе 2025 года быў памілаваны пасля візіту ў РБ прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынала Клаўдыё Гуджэроцці ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Льва XIV.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
