Ягор Савельевіч Бужылаў
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 1
У зняволенні: ~296 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 05.04.1994
Адрас для лістоў: ПУАТ-9, 210034, г.Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Даслаць інфармацыю

У канцы ліпеня ў Беларусі знакаміты брэнд упрыгожванняў Belaruskicry прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а яго інфармацыйную прадукцыю — "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Каманда прыпыніла сваю дзейнасць. 27 ліпеня прапагандысты распавялі падрабязнасці прэтэнзій да брэнда і пра затрыманне аднаго з удзельнікаў каманды Ягора Бужылава, які прыехаў у Беларусь. Апроч гэтага, заяўляецца, што яшчэ шэсць чалавек у Беларусі мелі дачыненне да Belaruskicry-іх абвінавачваюць у эканамічных злачынствах.

Па словах прапагандыстаў, дырэктар па вытворчасці Ягор Бужылаў быў затрыманы пасля таго, як апынуўся на тэрыторыі Беларусі. У сюжэце былі паказаны кадры з Бужылавым за кратамі. Відэа датуецца 29 ліпеня. Як вынікае са слоў прапагандыстаў, сярод іншага, Бужылава абвінавачваюць у "фінансаванні экстрэмізму" (арт. 361-2 КК).

Ягор каардынаваў выпуск упрыгожванняў Bielaruskicry - кулонаў, завушніц і падвесак. Яму паставілі ў віну, што ён перадаў адно з упрыгожванняў Святлане Ціханоўскай.

Вырак суда 19.03.2026
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0