Дзяніс Хахлоў жыў у Расіі з лютага 2023 года, туды ён з'ехаў, бо баяўся пераследу на радзіме. З Расіі ён збіраўся з'ехаць у Грузію, але ў чэрвені 2023 года быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі з-за таго, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па запыце Беларусі.
Дзяніс - айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на два гады хатняй хіміі Уладзіслава Лагуценку.
Паколькі ў РФ не існуе аналага артыкула 342 КК РБ, а за хадзьбу па дарогах падчас пратэстаў існуе толькі адміністрацыйнае пакаранне, тэрміны якога ў Дзяніса даўно выйшлі, то ў дэпартацыі расейская пракуратура адмовіла.
Але ў іншым судзе, куды мужчыну прывезлі 13 ліпеня, яму прызначылі адміністрацыйны штраф за "перавышэнне максімальнага тэрміну знаходжання ў Расіі без рэгістрацыі". Са зняволення мужчыну не выпусцілі. Яго перазатрымалі і змясцілі ў Цэнтр часовага знаходжання замежнікаў. У якасці доказу таго, што Дзяніса трэба трымаць пад вартай да дэпартацыі, было тое, што ён у вышуку ў Беларусі, нягледзячы на тое, што паводле расейскіх законаў ён цалкам невінаваты. Скаргі і звароты да афіцыйных органаў, якія пісалі расейскія праваабаронцы, выніку не далі. Дзяніса вывезуць у РБ.
18.01.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд пакінулі без змен.
Вырак суда 26.10.2023: 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 18.01.2024: прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.