Яго прызналі вінаватым у тым, што ў снежні 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар на адрас участковага інспектара з БабруйскаРуслана Шумахера у адным з тэлеграм-чатаў, прызнаных экстрэмісцкім. Пад пастом, у якім сцвярджалася, што міліцыянт фабрыкуе адміністрацыйныя справы, у каментары Жыхарэвіча была выкарыстаная мянушка "Плявок". На судзе таксама прагучала, што ў траўні 2021 года ў дачыненні да Аляксандра Жыхарэвіча вынесены прысуд у 2,5 гады калоніі адкрытага тыпу за пагрозу гвалтам у адрас супрацоўніка праваахоўных справаў. Аднак падрабязнасьцяў па гэтай справе на судзе не згадвалася. У сукупнасці з менскім прысудам, шляхам паглынання часткітэрміну, Жыхарэвічу трэба будзе правесці на «хіміі» 2 гады і 8 месяцаў – гэта з улікам таго, што з 2 сакавіка па 14 траўня ён утрымліваўся ў ізалятары.
21.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.