Адвакат была затрымана ў снежні 2023 года па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Затрыманая разам з мужам - былым пракурорам Эльдарам Сафаравым. Пазней стала вядома, што Юлія і яе сям'я знаходзяцца на свабодзе.
Былы пракурор, палкоўнік юстыцыі. Ён быў затрыманы ў снежні 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Таксама затрымалі і жонку Эльдара - адваката Юлію Станкевіч. Дзе іх утрымоўваюць - пакуль невядома.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсаў. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.
Сафараў сышоў з органаў восенню 2020-га - з-за падзей лета і восені 2020 года.
24.12.2023 стала вядома, што Эльдар з сям'ёй знаходзяцца на волі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.