Аб затрыманні мужчыны стала вядома 16 траўня. Відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных ТГ-каналаў. У ім Сяргея абвінавачвалі ў пастах, якія «абразілі Лукашэнку».
Сяргею Навумаву 55 гадоў. Мужчына родам з гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Працаваў на розных працоўных спецыяльнасцях. Сяргей захапляецца нумізматыкай і байкерствам.
Крэміс вядомая сваімі дызайнерскімі вырабамі з лёну, ручным роспісам і вышыўкай.
Падобна, што свой прысуд Наталля Крэміс не аспрэчвала ў Вярхоўным судзе, бо "спісе экстрэмістаў" паказана, што яна ўжо адбывае пакаранне, г.зн. хутчэй за ўсё асуджаная на пазбаўленне волі.
Антона затрымалі ў канцы траўня. Пры затрыманні яго абвінавачвалі ў шматлікіх дзеяннях: удзел у акцыях пратэсту, абразах у каментарах прапагандыста Азаронка, слівы "Чорную кнігу Беларусі" і рэгістрацыя ў чат-боте плана "Перамога".
У якасці доказаў “пратэстнай дзейнасці” тады сілавікі паказалі кадры з кнігай” рэвалюцыя” Віктара Марціновіча, якую пры ператрусе знайшлі ў Антона.
У выніку яго будуць судзіць за ўдзел у паслявыбарчых акцыях.
Быў затрыманы за ўдзел у пратэстах у Баранавічах у 2020 годзе. Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал у ліпені 2024 года. Там Аляксей Пашкевіч распавядаў, што 9 жніўня 2020 г. быў у цэнтры горада, «калі людзі масава пабеглі на міліцыю — мы [з кумам] пайшлі туды на дарогу пафоткацца, зняць відэа, захаваць гэта ўсё»
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.