Правладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што мужчына "з'яўляўся ўдзельнікам дваровага чата, які залучаў нейтральных грамадзян свайго раёна у пратэстную дзейнасць".
ДырэктарЗАТ «Дзеў Бай Медыя» . Затрыманы разам з жонкай. У відэа на праўладным канале Віталь распавёў, што прымаў удзел у мірных акцыях у жніўні 2020-га года і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте "Перамога". "Партал" dev.by < /em> нядаўна змяніў адрас на больш бяспечны devby.io. Інтэрнэт-партал з'яўляецца рэзідэнтам парка высокіх тэхналогій. На Віталя завялі крымінальную справу.
На праўладным тэлеграм-канале паведамляецца, што гэта адбылося пасля таго, як мужына на пошце абразіў жанчыну, якая набыла міліцэйскі спецыялізаваны часопіс. Сілавікі затрымалі яго, разблакавалі тэлефон, знайшлі там падпіскі на "экстрэмісцкія рэсурсы", а потым запісалі з ім "пакаянае відэа", на якім затрыманы "прызнаецца", што ў 2020-м годзе браў удзел у маршах пратэсту.
Прадпрымальнік. Праўладны тэлеграм-канал паведамляе, што мужчына нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога» і ўжо «дае прызнальныя паказанні і абавязваецца ў далейшым не парушаць закон».
Яна працавала адміністратаркай адной з прыватных стаматалагічных клінік Мінска і нібыта «распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы сярод калег і знаёмых». Была затрымана 24.06.2022
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён быў у закрытым тэлеграм-чаце з шасці чалавек, які «залучаў нейтральных грамадзян свайго раёна ў супрацьпраўную дзейнасць». Паведамляецца, што сілавікі "правяраюць яго сувязь з заказчыкамі дзяржаўнага перавароту ў рамках крымінальнай справы".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.