13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ 3 гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова вяла прыём у "Лодзе", Цэнтры лазернай дэрматалогіі "HappyDerm".
У 2022 годзе Алена Шарафановіч, якая была дырэктаркай прыватнай «Клінікі А1», патрапіла ў цэнтр скандалу. Адзін з сузаснавальнікаў медцэнтра пісаў скаргі на сваю ж клініку, бо " ваяваў" з іншым сузаснавальнікам, Русланам Шарафановічам — гэта муж Алены. У выніку ў "А1" забралі ліцэнзію, і праца была паралізаваная. А на саму Алену адна з супрацоўніц напісала данос за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Яе судзілі, яна атрымала штраф. Клініка неўзабаве зачынілася.
У канцы студзеня 2025 г. адбудзецца суд над Аленай за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Месяцам раней за гэта ж быў асуджаны яе муж Руслан. Прысуд невядомы.
Судовае паседжанне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.
Як паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, малады хлопец залез на дах гіпермаркета "Еўраопт", адкуль зняў чырвона-зялёны сцяг і паклаў яго ў кішэню курткі. Затым Канстанцін выкінуў сцяг у сметнік.
Год таму, на сцэне актавай залы гэтага ж каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі - юнакі выратавалі пенсіянера з вады.
Карына любіць падарожжы, фатаграфію і ручную творчасць; пяць гадоў таму яна стварыла развіваючыя карткі для дзяцей. З 2017 года працавала на «Пеленгу», апошнія гады — кантралёрам аптычных дэталяў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю, займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Дакладная дата затрымання невядомая; апошняя актыўнасць у сацсетках зафіксаваная прыкладна ў ліпені 2024 года, калі праводзіліся масавыя праверкі супрацоўнікаў «Пеленга» у рамках расследавання «Белпола»: іх вадзілі на паліграф, некаторых звальнялі, аб узбуджэнні крымінальных справаў тады інфармацыі не было.
У лютым 2025 года Карыну прызналі вінаватай па артыкуле «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі» і прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
51-гадовы Зміцер у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Пра 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Яе бацька ў 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапітоДзіч» экстрэмісцкім фармаваннем. Па дадзеных ведамства, да яго датычная Алена.
Алену, стаматолага, затрымалі ў сярэдзіне траўня таго ж года, а ў лютым 2025 года прысудзілі да пазбаўлення волі, прызнаўшы вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і «закліках да санкцый».
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 04.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.