Была асуджаная па некалькіх палітычных артыкулах. У СІЗА перанесла інсульт на фоне стрэсу, пасля чаго амаль поўнасцю страціла зрок. Нягледзячы на гэта, Вольгу асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.
У Вольгі ёсць дачка-падлетак, яе адправілі ў інтэрнат, старэйшы сын у войску, а таксама ў Вольгі ёсць маці-інвалід 1 групы, якая прыкавана да ложка.
Па стане на вясну 2026 г.Вольга на волі.У сакавікугэтага ж годаяе этапавалі з ВК№4 у СІЗА №1, пасля чаго з'явілася інфармацыя аб яе вызваленні.Як стала вядома пазней ,над Вольгайадбыўсясудпа замене пакарання на больш мяккае, паводле якога ёй прысудзілі рэшту тэрміну адбываць на "хатняй хіміі" .
Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Віталь быў затрыманы і ўвосень 2024 года прызнаны вінаватым па артыкуле "удзел у масавых беспарадках", прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 20.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксей быў затрыманы ў сакавіку 2025 года пры спробе пакінуць краіну, і летам таго ж года быў асуджаны па артыкуле "ўдзел або падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 12.08.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.