Ганну затрымалі восенню 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і «распальванне варожасці». Яе асудзілі ў 2025 годзе за донаты і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна доўгі час працавала ў банкаўскай сферы, у аддзелах па абслугоўванні кліентаў; апошняе месца працы — банк «Гандлёвы капітал» (ТК Банк). Вяла TikTok-канал аб тым, як правільна браць крэдыты і выбіраць жыллё.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Крысціна была затрымана ў лістападзе 2024 года, а пазней, верагодна, у сярэдзіне 2025 года, асуджана па артыкулах "распальванне варожасці" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і прыгаворана да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Адзін з найстарэйшых дзеючых рэдактараў падзелу беларускай Вікіпедыі і самы дасведчаны адміністратар. Асноўную ўвагу надаваў старажытнай гісторыі Беларусі, але большую частку часу займаўся падтрыманнем парадку ў раздзеле і мадэраваннем спрэчак.
Затрыманне Максіма Ляпушэнкі стала не першым выпадкам рэпрэсій апошняга часу, накіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі. Затрыманні некалькіх беларускіх адміністратараў Вікіпедыі на працягу некалькіх месяцаў выглядаюць як частка скаардынаванай кампаніі, на што паказваюць і неабгрунтаваныя нападкі з боку прапагандыстаў: - У красавіку знікла адміністратарка Вольга Сітнік (Хамелка), яе двойчы затрымлівалі. - У снежні 2024 года быў затрыманы рэдактар Stary Jolup. - У сакавіку 2025 года знік Kazimier Lachnovič (сапраўднае імя невядома) - адзін з чатырох адміністратараў падзелу на тарашкевіцы. Праз тыдзень пасля знікнення адміністратара Kazimier Lachnovič выйшаў прапагандысцкі матэрыял Людмілы Гладкай, у якім гучала , што Вікіпедыя - гэта зброя масавага паражэння супраць краін постсавецкай прасторы, а беларускі падзел рэдагуецца з Польшчы.
Вырак суда 08.08.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.