Віктар скончыў фізічны факультэт БДУ ў 2008 годзе, а паралельна атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "эканамічная кібернетыка".
У апошнія гады Віктар працаваў навуковым супрацоўнікам у галіновай лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ, дзе займаўся даследаваннямі.
Віктар – суаўтар публікацый для праекту Future Circular Collider (FCC). Гэта амбіцыйны праект еўрапейскага суперкалайдэра, закліканага замяніць Вялікі адронны калайдэр. Яго працы цытуюцца ў прэстыжных міжнародных часопісах - адна з работ, у якой ён пазначаны суаўтарам, цытавалася амаль 1100 разоў.
Апроч навукі, Віктар з'яўляецца ўдзельнікам суполкі Open Source і папулярызатарам беларускай мовы ў IT. У каментарах ён пісаў, што займаецца перакладам і інтэграцыяй інтэрфейсаў Ubuntu, Inkscape і GNOME, каб беларусы маглі камфортна карыстацца свабодным праграмным забеспячэннем на роднай мове.
Валянціна Логвін нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972) і аспірантуру Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі (1982). Кандыдат біялагічных навук (1986). З 1976 года працавала выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры.
Валянціна ўзначальвала Цэнтр украінскай культуры “Січ” у Мінску, ліквідаваны ў 2023 годзе.
У 2005 годзе Кацярына скончыла аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Акадэміі навук і засталася працаваць у інстытуце - спачатку як малодшы навуковы супрацоўнік, пасля як старшы навуковы супрацоўнік.
У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 2011 годзе атрымала стыпендыю Аляксандра Лукашэнкі для таленавітых маладых вучоных.
З 2015 да 2021 года Калеснева працавала ў Навукова-практычным цэнтры гігіены.
Мае больш за 70 навуковых публікацый.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.