Уладзімір быў затрыманы 18 жніўня 2020 года ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі паводле абвінавачання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і за абразу Лукашэнкі.
У папраўчай калоніі №17 Уладзімір падвяргаўся сістэматычным збіццям і прадузятым адносінам, у тым ліку частае адпраўленне ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу.
У красавіку 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
Вырак суда 25.11.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Алега затрымалі 6 студзеня 2021 года і асудзілі за абразу службовай асобы. Суд пастанавіў, што прысуд набудзе моц з адтэрміноўкай, таму ён быў вызвалены ў зале суда.
Вырак суда 27.04.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (з адтэрміноўкай невядома гадоў), 60 базавых велічынь штрафу.
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
Вядомая перакладчыца і выкладчыца англійскай мовы Вольга была затрымана 15 студзеня 2021 года і асуджана за тое, што нібыта ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка падчас адной з акцый пратэсту ў Менску.
Яраслава затрымалі 25 верасня 2020 года па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ГЦ "Рыга" ў Менску. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд таксама пастанавіў канфіскаваць яго асабісты аўтамабіль у даход дзяржавы, палічыўшы яго сродкам учынення злачынства.
У студзені 2022 года ён быў памілаваны: рэжым адбывання пакарання заменены на "хатнюю хімію".
Вырак суда 05.04.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей, былы дэсантнік і сузаснавальнік арганізацыі "Паспалітае рушэнне", быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Пасля ён быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за распачатага крымінальнага пераследу.
Папулярны беларускі блогер і стваральнік YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта. Аднак да пачатку выбарчай кампаніі яго арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ягоная жонка, Святлана Ціханоўская, падала дакументы ў ЦВК па даверанасці, але Сяргея не зарэгістравалі кандыдатам з-за адсутнасці яго подпісу. Пасля Святлана сама была зарэгістраваная як кандыдат. Пасля вызвалення Сяргей стаў яе даверанай асобай і ўдзельнічаў у зборы подпісаў.
29 траўня 2020 года яго зноў затрымалі падчас пікету ў Гродне і пазней асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці». Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты «справы» абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
У жніўні 2022 года суд перавёў Сяргея на турэмны рэжым. У лютым 2023 года яго асудзілі паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, які ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, у тым ліку за выдуманыя парушэнні. У выніку да яго 18-гадовага тэрміну дадалі яшчэ паўтара гады зняволення.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Ігар, кансультант «Радыё Свабода» і адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года па абвінавачанні ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Аднак пазней ён быў асуджаны за "арганізацыю масавых беспарадкаў" у рамках крымінальнай "справы Ціханоўскага".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Ігар Лосік.
Даніла быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі абвінавачання, з-за прастою тралейбуснага і аўтобуснага паркаў быў нанесены ўрон у памеры каля 660 беларускіх рублёў.
Вызвалены 23 кастрычніка 2021 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання, і дэпартаваны ў РФ.
Арсеній быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі абвінавачання, з-за прастою тралейбуснага і аўтобуснага паркаў быў нанесены ўрон у памеры каля 660 беларускіх рублёў.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Арсенія адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 08.06.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Раман быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі абвінавачання, з-за прастою тралейбуснага і аўтобуснага паркаў быў нанесены ўрон у памеры каля 660 беларускіх рублёў.
Вырак суда 08.06.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.