У 2019-м дзяўчына скончыла БНТУ і засталася ў Менску. Апошнім часам яна працавала ў філіяле будаўніча-мантажнага ўпраўлення нумар 7 (СМУ-7) ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" - буйной арганізацыі, якая займаецца электрыфікацыяй.
Карына займала пасаду галоўнага спецыяліста па распрацоўцы каштарыснай дакументацыі.
Акрамя асноўнай працы на дзяржпрадпрыемстве, Карына шукала сябе ў творчасці. Яна скончыла курсы па 3D-візуалізацыі і дызайне інтэр'ераў, вяла пра гэта блог ва ўстаграме і выкладвала свае працы на Behance.
Віталь быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У красавіку 2026 года ён быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання.
У верасні 2020-га Вадзіма Крывашэева звольнілі з пасады дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле за "дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве". Пасля гэтага ён з'ехаў з Беларусі.
А 20 сакавіка 2026 года ў Мінскім гарадскім судзе ў парадку спецвытворчасці разгледзелі крымінальную справу супраць Вадзіма. Паводле абвінавачання , Вадзім Крывашэеў у 2020-2021 гадах увайшоў у склад "экстрэмісцкіх фарміраванняў" "Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці" і "народнае Антыкрызіснае ўпраўленне". Як сцвярджае пракуратура, ён "заклікаў з іншымі асобамі да дзеянняў па прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі". Напрыклад, выказваўся за прымяненне санкцый з мэтай аказання націску на органы ўлады, кіравання і службовых асоб краіны для перагляду вынікаў выбараў. Пасля гэтага, як піша пракуратура , "садзейнічаў удзельнікам змовы і асобам, якія далучыліся да іх, а таксама створаным імі экстрэмісцкім фарміраванням у спробе захопу неканстытуцыйным шляхам дзяржаўнай улады".
Таксама сцвярджаецца, што ён у перыяд працы на пасадзе дырэктара спартыўнага цэнтра "не забяспечыў захаванасць, належны стан і працу замацаванай за цэнтрам маёмасці, у тым ліку сістэмы бяспекі на вадзе "Blue Fox". Паводле абвінавачання , таксама ён дапусціў працу басейна і атракцыёнаў пры значным недаўкамплектаванні змен інструктарамі-выратавальнікамі на водах". чынам, каб гарантаваць бяспеку наведвальнікаў. Пракуратура сцвярджае, што згаданыя дзеянні Крывашэева пацягнулі гібель маладой дзяўчыны.
Вырак суда 20.03.2026
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Па адукацыі Паліна фінансіст, скончыла факультэт фінансаў і банкаўскай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Але сваё жыццё звязала з творчасцю.
Яна вядома як фатограф, здымала ў Баранавічах і Мінску. У сваім профілі дзяўчына пісала, што стварае " жаночыя партрэты і сямейныя гісторыі, якім верыш», і фатаграфуе так, "як быццам закахана ў вас".
У Паліны ёсць муж і зусім маленькае дзіця. Яна стала мамай толькі ў ліпені 2025 года. Дакладна невядома, калі менавіта да Паліны прыйшлі сілавікі і ці трымалі яе пад вартай да суда.
Яна ў 2014 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, а з 2010 па 2012 гады стажыравалася ў Кракаве ў Акадэміі мастацтваў імя Іаана Матэйкі.
З 2017 яна працавала ў кампаніі Verv, якая распрацоўвае праграмы для фітнесу, а з 2019 года займае пасаду вядучага дызайнера прадукта ў літоўскай кампаніі TapLab.
На старонках дзяўчыны ў сацсетках напісана , што яна жыве ў Вільні. Падобна, яе затрымалі пасля аднаго з вяртанняў у Беларусь
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.