Быў затрыманы 22 лістапада 2021 года ў рамках крымінальнай справы за абразу Аляксандра Лукашэнкі. 25 лістапада па рашэнні пракуратуры быў узяты пад варту тэрмінам на два месяцы і пасля пераведзены ў СІЗА. Даніілу прад'яўлена абвінавачанне.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Лабарант хімічнага аналізу «Гродна Азот». Паводле абвінавачання, Вольга Белазёрава ўдзельнічала ў счэпцы грамадзян на «Маршы адзінства» у Гродне 6 верасня мінулага года.
30 кастрычніка Ірыну затрымалі ў менскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч прыгаварыў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". 15 лістапада другі раз запар журналістка Ірына Славнікава была пакараная чарговымі 15 суткамі арышту. 26 лістапада стала вядома, што Ірына Славнікава стала падазронай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.
11верасня2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць і грамадзянееўрапейскіхкраін . У ліку вызваленыхІрынаСлаўнікава .
Суд праходзіў у Мастах (Гродзенская вобласць), дзе Сяргей Карэвік нарадзіўся, вырас і скончыў сярэднюю школу. Якраз за абразу Мастоўскага міліцыянта ў ліставанні з ягонай жонкай і судзілі Сяргея. Дэталь: «пацярпелы» супрацоўнік МУС Яўген Кудрашоў апынуўся былым аднакласнікам Сяргея.
Згодна з версіяй абвінавачання, Свіцін у жніўні 2021 года са свайго ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў абразлівы каментар у адрас пракурора Дубровенскага раёна.
Згодна з абвінавачаннем, Андрэй Якубовіч 9 кастрычніка 2020 г. абразіў падпалкоўніка міліцыі, намесніка начальніка Гродзенскага ДАІ Аляксандра Вайцяшкі у каментарах у “Аднакласніках”.
У 2020 годзе ў «Аднакласніках» пад пастом карыстальніка Вольгі Карач, у якім была размешчана фатаграфія ўчастковага Камара, жанчына пакінула бесстаронні каментар з ненарматыўнай лексікай наконт знешнасці міліцыянера.
Асуджаны за ўдзел у пратэстах 9 жніўня 2020 году. Быў затрыманы праз 1 год за тое, што 09.08.2020 стаяў у счэпцы на дарозе. Спачатку Аляксандр атрымаў прыгавор па адміністрацыйным артыкуле - суткі, пасля чаго была заведзена крымінальная справа. 24 лістапада 2021 года суд прыгаварыў да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем.
22.03.2022 апеляцыйны суд пакінуў прысуд у сіле. Аляксандр быў змушаны пакінуць РБ.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.