Жыхар Бабруйска. Па версіі абвінавачання, Глеб Лук'янцаў, 8 чэрвеня 2021 г. пакінуў каментар у тэлеграм-чаце«Карнікі Беларусі» пад публікацыяй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна з подпісам: «Самая мілая пара Ўсходняй Эўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?»
Вырак суда:
1,5 гады хатняй хіміі. 25.11.2021 прысуд заменены на 1 год пазбаўлення волі.
Згодна з версіяй абвінавачання, 19 снежня 2020 года з 16:00 да 17:00 знаходзячыся ў Мінску ў Першамайскім раёне Юлія Кукса маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, выставіла Касьянчык у вачах грамадскасці ў зневажальным становішчы. чаце «Партызаны». Каментарый быў пакінуты пад паведамленнем з асабістымі дадзенымі Аліны Касьянчык і інфармацыі пра суд за надпіс "Не забудзем!" Не даруем!»
Быў затрыманы 14 жніўня 2021 года па падазрэнні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса(Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Кірыла перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачанне па гэтым артыкуле.
25.09.2021
Суд назначен на 29.09.2021 в 10:30, суд Ленинского района г. Минск
Анастасія была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Менску.
40-гадовы экс-супрацоўнік АМАПу. Ён прыняў рашэнне звольніцца са службы яшчэ ў 2010 годзе - пасля падзей на выбарах. Афіцыйна сыйсці са службы яму ўдалося толькі ў 2012 годзе.
Быў затрыманы 17 жніўня дома ў аграгарадку Хацежына. Пасля затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК запісалі "пакаянае" відэа з былым супрацоўнікам АМАПа, дзе ён прызнаецца, што 9-11 жніўня мінулага года "знаходзіўся ў счэпцы з мэтай супрацьдзеяння супрацоўнікам правапарадку". Пры гэтым прапагандысцкія тэлеграм-каналы паднеслі інфармацыю аб ягоным затрыманні як аб пераследзе тых, хто звольніўся з дзяржслужбы ў знак пратэсту ў 2020 годзе: "Спаліў службовае пасведчанне і пайшоў на масавыя беспарадкі". Хаця насамрэч Клімовіч звольніўся з АМАПу за 8 гадоў да таго.
2 верасня 2024 года ў судзе мінскага раёна пройдзе пасяджэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу"
25 сакавіка 2021 года Анастасія гартала старысы ў Інстаграм, дзе ўбачыла ў стужцы спасылку на адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаным экстрэмісцкім (Карнікі Беларусі). Яна перайшла па ссылцы і вырашыла паглядзець, што там публікуецца. Пад адным з пастоў убачыла гнеўны каментар у адрас аднаго з сілавікоў і пакінула там свой.
Згодна з абвінавачаннем, восьмага ліпеня 2020 года Крысюк, знаходзячыся дома і паглядзеўшы відэа актывісткі Вольгі Карач, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады, размясціў у дачыненні да супрацоўніка Бабруйскага РАУС Андрэя Камара ў "Аднакласніках"; абразлівы каментар.
Яго прызналі вінаватым у тым, што 4 лютага 2021 года ён абразіў суддзю Маладзечанскага раёна Барэйку, калі той вёў працэс па арт. 305 і арт. 174 КК, падчас якога абвінавачаны судзіўся са сваёй суседкай па дачы. Мікалай Антановіч вымавіў у адрас суддзі: «Сядзіць нейкі малады хлыш».
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Віктар быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Юры быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.