Ганна была асуджаная за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Пакінула Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Ганны адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
быў затрыманы 30 верасня 2021 у Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У траўні 2022 адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У Глеба ёсць 2-гадовая дачка.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Глеб Гладкоўскі.
- Аб'яднанні
Ветэрынарны ўрач. Асуджаны за кінутае курынае яйка ў машыну ДАІ 10 жніўня 2020 года.
2 гады "хатняй хіміі"
Аляксандра судзілі за тое, што 21 чэрвеня 2021 года напісаў абразлівы каментар у "Аднакласніках" пад пастом аб супрацоўніку УУС Ігары Вальнічы.
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Багачову абвінавацілі ў тым, што 15 студзеня ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" пракаментавала публікацыю аб старэйшым памочніку пракурора Валерыі Таратынка, якая падтрымлівала абвінавачанне ў многіх палітычна матываваных справах. Ганна Багачова напісала: "Ну нічога, потым у эскорце будзе працаваць, шк**а!".
1,5 гады абмежаванні волі без накіравання.
Спачатку Суднік прад'явілі абвінавачанне яшчэ па арт. 369 КК за абразу Алега Гайдукевіча, аднак з-за таго, што "злачынства" было здзейснена па званку ў 102, яго прызналі непублічным і знялі абвінавачанні.
Такія ўмовы “непублічнасці” не датычацца арт. 368 КК: у судзе палічылі, што міліцыянер пачуў абразу і перадаў яе далей, што зрабіла яе публічнай. Таму Суднік прызналі вінаватай у тым, што 6 студзеня 2021 года яна двойчы патэлефанавала ў міліцыю і абразіла Лукашэнку.
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Надзею абвінавацілі ў абразе ў сацыяльных сетках службовай асобы — супрацоўніка міліцыі, які на паседжанне не з'явіўся. Надзея Кузняцова мае вышэйшую адукацыю, выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей.
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
Згодна з абвінавачаннем, 30 красавіка 2021 года Дзмітрый Сманцэр абразіў оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі АУС Івацэвіцкага райвыканкама Руслана Куцко і пакінуў каментар у тэлеграм-канале "Лухта" зместу: "Куцко — <нецэнзурнае слова>".
27.10.2023 скончыўся тэрмін адбывання пакарання.
2 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
З якой прычыны жанчыну ўтрымліваюць у СІЗА, невядома. У яе дзяржаўны адвакат. Наталля Белабехава працуе педагогам-дэфектолагам. Выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей (11 і 16 гадоў). Вядома, што Наталля праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнана экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні працоўных.
Выпушчана на волю 12.11.2021 пад падпіску аб нявыездзе.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, раніцай 30 мая 2021 года дзяўчына нанесла пры дапамозе аэразольнага балончыка з фарбай залацістага колеру надпіс "БЧБ жыве" на каналізацыйным калектары, размешчаным на эстакадным пераходзе паміж вуліцай Праўды і праспектам Фрунзе над ручаём. Сваімі дзеяннямі, на думку пракурора Лазарэнкі, дзяўчына "знізіла эстэтычныя характарыстыкі гэтай маёмасці, што пацягнула неабходнасць устаранення названых надпісаў шляхам зафарбоўвання".
90 базавых велічынь.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Мікіту абвінавацілі ў блакіроўцы праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня 2020 года і асудзілі па артыкуле «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Аўтар праекта "Адвеку". Мужчына займаўся пошукам продкаў у Беларусі, генеалагічнымі даследаваннямі, складаннем радаводу, пошукам у архівах. Яўген быў затрыманы 8 верасня 2021 года пасля ператрусу ў яго доме. Прычынай для затрымання стала фатаграфія ад 9 жніўня 2020 года, дзе ён і яшчэ некалькі чалавек падчас мітынгу на стэле знаходзіцца на пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Яўген праходзіць па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
3 гады абмежаванні свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Прычынай стаў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі” у дачыненні да супрацоўніка АМАПа, але ні яго прозвішча, ні сам каментар на судзе агучаныя не былі. Дзяржабвінавачанне па справе падтрымліваў Мануйлік.
Згодна з абвінавачаннем, 26 мая 2020 года Дзмітрый Бурдэнка знаходзіўся ў Лепелі, маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў, пакінуў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на старонцы Вольгі Карач каментар пад публікацыяй фатаграфіі Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага, наступнага зместу: “Чмо”.
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання.
