навучэнец каледжа. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце. Судмедэкспертыза налічыла ў Аляксея 42 пашкоджанні на целе, але крымінальнай справы з гэтай нагоды не ўзбуджалася.
Гітарыс і контрбасіст, былы артыст беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў. Ён грае ў такіх гуртах, як Unia, "Голая монашка", "Мутнаевока". Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады - оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў. У адным з тэлеграм-каналаў было размешчана яго фота ў цывільным аддзенні. І, згодна з абвінавачваннем, Хвацюк размясціў пад ім негатыўны каментар.
Выклала відэа ў Цік Току, дзе яна прысаджваецца на пліту на фоне Вечнага агню на плошчы Перамогі, накінуўшы на плечы бчб сцяг. У СК гэта палічылі цынізмам і амаральнасцю і завялі крымінальную справу.
Пасля прысуду павінна была з'явіцца для адбыцця пакарання 8 студзеня 2022 года. Але 7 студзеня выехала за межы РБ.
Асуджаны за ўдзел у счэпцы на "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года. Мужчыну ідэнтыфікавалі па фота і відэа. Да абвяшчэння прысуду знаходзіўся пад вартай.
Паводле матэрыялаў справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і даў двум знаёмым - Таццяне і Алегу Бірулям - аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, "ажыццяўляючы іх псаванне". Яны ж нанеслі на сцяну аднаго з дамоў надпіс у дачыненні да Лукашэнкі, «у якім абвінавацілі яго ў асабліва цяжкім злачынстве, гэта значыць здзейснілі паклёп».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю . Змест гэтых улётак нібыта быў накіраваны на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці.
У канцы зімы 2024 года стала вядома, што на Алега і яго жонку завялі новую крымінальную справу.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.