Аляксандра вучылася на факультэт маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (выпусцілася адтуль у 2020-м).
З мая 2020 года Аляксандра ўладкавалася працаваць інтэрнет-маркетолагам у адну з мінскіх прыватных кампаній. У вольны час дзяўчына захаплялася вязаннем кручком і гадавала котку.
Міхаіл скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, дзе вучыўся на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі. Ён з'яўляецца аўтарам стартапа HandEnergy - зараднай прылады для смартфонаў, якое выпрацоўвае электрычную энергію праз яго механічны рух у руцэ і такім дазваляе зараджаць смартфоны. У 2017 годзе аб распрацоўцы пісалі беларускія і замежныя СМІ. Міхась доўгі час жыў і падарожнічаў за мяжой, у тым ліку ў краінах Еўропы і ЗША. У пачатку снежня яго затрымалі ў Гомелі. Праваабаронцы лічаць , што крымінальны пераслед мае палітычныя матывы і звязаны са «справай Гаюна».
Доўгі час Вадзім працаваў у Акадэміі навук: спачатку малодшым, а потым і проста навуковым супрацоўнікам. Тамака ён займаўся арганічным сінтэзам і стварэннем палімераў.
У 2018 годзе Вадзім перайшоў у ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» - кампанію, якая спецыялізуецца на вытворчасці галаграм і ахоўных знакаў для дакументаў. Там ён вырас з інжынера-тэхнолага да начальніка аддзела па навуцы і інавацыйнай дзейнасці.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.