Аляксандр Самаль быў затрыманы у канцы сакавіка 2021 года, і пасля прад'яўлення абвінавачання вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачвання Аляксандр Самаль, у кастрычніку 2020 года, "маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, знаходзячыся па месцы жыхарства ў Маладзечне, у сацыяльнай сатцы "Аднакласнікі ўпраўлення" пасля прагляду публіка па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыі МУС Рэспублікі Беларусь Мікалаю Карпенкаву, наўмысна размясціў абразлівы каментар, які мае зневажальную і непрыстойную форму маўленчага выказвання".
Юрыя прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з маршаў, падчас якога ён «дзейнічаў сумесна і ўзгоднена з групай асоб», «публічна выкрыкваў лозунгі», «рухаўся па праезнай частцы». Юры прызнаў віну. Да вынясення прысуду мужчына знаходзіўся на волі пад закладам у памеры 9 600 рублёў (3 800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць таму, хто заклаў іх.
Вядома, што да затрымання мужчына працаваў грузчыкам. Таксама ён мае вышэйшую адукацыю і з'яўляецца ветэранам працы.
Кацярына была затрымана ў пачатку верасня 2022 года разам з мужам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску па абвінавачванні ў хуліганстве.
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем канал у дадатку Zello, праз які мінчукі каардынавалі акцыю.
У красавіку 2023 года Кацярыну прызналі вінаватай па артыкулах "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезена ва Украіну.
Затрыманы разам з жонкай, палітвязняй Вікторыяй Ждановіч 3 жніўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 12 сутак арышту, затым затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Мае трох непаўналетніх дзяцей. Супраць яе і мужа Антона Маслыкі распачатая крымінальная справа аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Журналіст, які асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі. Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю.
13 верасня 2022 г. у Гомелі ў другой палове дня ў кватэры журналіста адбыўся ператрус, пасля чаго ў Яўгена забралі носьбіты інфармацыі, а яго самога затрымалі.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Яўген Меркіс.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.