Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстнай акцыі ў Мінску восенню 2020 года. Сяргея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў, знойдзеных сілавікамі ў яго мабільным тэлефоне. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і пакаяўся ў зробленым.
Сяргей Саўкін мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўналетняе дзіця. Працаваў дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Нарадзіўся ва Украіне. Чэмпіён Еўропы па кікбоксінгу. Як мяркуецца, затрыманы за жаданне ваяваць ва Украіне.
На судзе Павал заявіў, што першапачаткова на эмоцыях адрэагаваў на вайну ва Ўкраіне, але пазней адмовіўся ад ідэі баявых дзеянняў. Акрамя таго Паўлу ставяць у віну незаконнае перасячэнне праз дзяржмяжу з РФ у РБ моцнадзейных рэчываў (станозолол 100 таблетак), незаконнае набыццё і захоўванне боепрыпасаў (16 гільзаў ад патронаў калібра 9мм, 12 патронаў калібра 9мм).
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 03.04.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У 2020 годзе ў дачыненні да Яна, рэдактара тэлеграм-каналаў "NEXTA", была ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў, уключаючы "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У рамках спецвытворчасці ў траўні 2023 года яго завочна асудзілі і прыгаварылі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле інфармацыі беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, фігурантам "справы" інкрымінуюць здзяйсненне не менш за 1 586 злачынстваў, а таксама заяўлены пазоў на суму больш за 30 мільёнаў рублёў.
Раней КДБ уключыў Яна ў "тэрарыстычны спіс", а канал "NEXTA" у Беларусі прызнаны "тэрарыстычнай арганізацыяй".
Жанчыну абвінавачвалі ў публічнай абразе А. Лукашэнкі за напісаны ў сацсетцы «Аднакласнікі» каментар. Той каментар быў напісаны ў сакавіку 2021 года пад навіной аб тым, што падчас візіту Лукашэнкі ў бальніцу ахова не пусціла аднаго лекара да пацыента, з-за чаго пацыент памёр.
Крымінальная справа звязана з нанясеннем фламастэрам пратэстных надпісаў у Брэсце. Раней сілавікі заяўлялі аб затрыманні 68-гадовай пенсіянеркі, якая напісала на прыпынку транспарту "Не вайне" і "Жыве Беларусь!".
Да суда жанчыну змясцілі пад хатні арышт. Пасля абвяшчэння прысуду з жанчыны знялі хатні арышт.
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.
Стала вядома, што 17 лютага 2023 года чатырох жыхароў Пастаў прыгаварылі да "хатняй хіміі".
Да прысуду ўсе, апроч Людмілы Цыбульскай, знаходзіліся пад вартай. Іх вызвалілі ў зале суда.
Іх прызналі вінаватымі за ўдзел у адным з менскіх Маршаў. Паводле абвінавачання, яны парушылі працу грамадскага транспарту, бо выйшлі на праезную частку падчас акцыяў пратэсту, выкрыквалі лозунгі, пляскалі ў далоні, трымаючы сцяг. Юрыя Дзікавіча таксама судзілі за яшчэ адзін Марш. Дзіковіч, Ляўко і Плешавеня прызналі віну цалкам, Цыбульская - часткова. Дзіковіч распавёў, што загадзя планаваў удзел у Маршах, бо быў не згодны з ужываннем гвалту да пратэстоўцаў. Ляўко, Плешавеня і Цыбульская сказалі, што прыехалі ў Мінск з іншага горада, каб узяць удзел у Маршы. Ляўко быў не згодны з вынікамі выбараў, Цыбульская і Плешавеня прыехалі "з цікавасці".
Вядома, што Дзіковіч выхоўвае дачку з інваліднасцю, а Цыбульская - пенсіянерка.
Паводле абвінавачання, у адну снежаньскую ноч той напісаў на брэсцкім ларку «Табакеркі» фразу «ACAB» і двойчы «Жыве Беларусь». За гэта налічылі 18 рублёў «шкоды» (які хлопец кампенсаваў да суда).
Жыхарка Івацэвіцкага раёна. Яна ў вёсцы Хадоркі трымае коней, дае магчымасць на іх паездзіць і зрабіць фотасесію. Гэта яе дзейнасць зарэгістраваная як конная аграсядзіба "Разгон".
Абвінавачвалася па ч. 1 арт. 368 КК за публічную абразу Лукашэнкі. 20 верасня 2023 года з жанчынай апублікавалі "пакаянае відэа", дзе яна кажа што атрымала пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
Прычынай для арышту Веры і яе мужа Андрэя (старэйшына баптысцкай царквы "Новая зямля"), верагодна, сталі апублікаваныя фатаграфіі з пратэстаў 2020 года. На іх была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту.
Андрэй і Вера Мамойка таксама з'яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. На дадзены момант Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з IT-кампаній у Беларусі.
Вырак суда 21.04.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Прычынай для арышту Андрэя (старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля») і яго жонкі Веры, верагодна, сталіся апублікаваныя фатаздымкі з пратэстаў 2020 году. На іх была заведзена крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту.
Андрэй і Вера Мамойка таксама з’яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісы некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. На дадзены момант Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.
Вядома, што жанчыну затрымалі ў снежні 2022 года. Да суда яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а пасля затрымання правяла трое сутак з 16 па 19 снежня 2022 года ў Пінскім ІЧУ. Наталлю Паўлючэнку асудзілі за каментар у сацсетцы "Аднакласнікі" 17 сакавіка 2021 года ў бок Лукашэнкі ў групе "Медыя-Палессе" пад навіной пра памерлага ў Пінскай бальніцы пацыента. Каментар прызналі наўмыснай публічнай абразай Лукашэнкі. На судзе Наталля не прызнала віну. Яна патлумачыла, што ўбачыла ў групе паведамленне пра смерць пацыента праз дзеянні аховы Лукашэнкі, таму размясціла паведамленне. Але яна не прызнае віну, бо каментар тычыўся не Лукашэнкі, а ягонай аховы, і меў дачыненне не да ягонай асобы, а да дзеянняў аховы.
Вырак суда 16.02.2023:
2 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.