Асуджаны за ўдзел у "Маршы міру і незалежнасці" 30 жніўня 2020 года. На судзе Станіслаў віну прызнаў. Па словах Станіслава , ён рухаўся як па праезнай частцы дарогі, так і па тратуары, па дарозе нехта з натоўпу перадаў яму сцяг бел-чырвона-белага колеру, з якім ён фатаграфаваўся на свой мабільны тэлефон. У той дзень на ім была майка чорнага колеру з эмблемай герба "Пагоня", якая ў далейшым была знойдзена пры правядзенні яго асабістага ператрусу. Сцяг бел-чырвона-белага колеру, які ў перыяд правядзення пратэстнага маршу яму перадаў нехта з пратэстуючых, ён пакінуў захоўвацца па месцы жыхарства.
Сяргея Міцковіча абвінавачвалі ў тым , што 20 сакавіка 2022 года ён напісаў каментар са словам «быдла» і згадаў Гайдукевіча і Васкрасенскага. Паведамленне было напісана пад відэа, дзе Алег Гайдукевіч, Юры Васкрасенскі, Рыгор Азаронак і некаторыя іншыя праўладныя актывісты 20.03.2022 выйшлі да ўкраінскага пасольства ў Мінску і праводзілі, як яны гэта назвалі, "мерапрыемства супраць нацысцкай улады ва Украіне".
Па гэтай справе з пачатку жніўня 2023 г. Сяргея трымалі пад хатнім арыштам (аж да суда).
Інжынер-канструктар "Нафтана", з'яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза працаўнікоў "Нафтана". Яго затрымалі 27 верасня 2021 года на працоўным месцы. У Наваполацкім Гаўсе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянераў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram "Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам "Я/мы TUT.бай".
Справу Аляксандра 1 кастрычніка разгледзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведвацца, як міліцыянты выявілі, што гэта старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, у яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за "экстрэмісцкі" лагатып на фота ў Instagram.
У жніўні 2023 года яго затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі незалежнага прафсаюза "Нафтана": Вольгай Брыцікавай і Аляксандрам Кухарэнкам.
Знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці.
Па сутнасці, вядома , што 9 жніўня 2020 г. яна была на працы, увечары пайшла дадому да сваіх бацькоў. Праходзячы міма крамы «Мір прадуктаў», убачыла вялікі натоўп людзей, насупраць якіх стаялі супрацоўнікі міліцыі, узброеныя спецыяльнымі сродкамі.
Валерыі стала цікава, што адбываецца, і яна падышла да людзей. Падчас следства і суда яна тлумачыла, што да ўдзелу ў мерапрыемстве яна нікога не заклікала, як не заклікалі і яе. Казала, што патрапіла туды выпадкова, але пры гэтым, жанчына віну сваю прызнала.
Ірыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у жніўні 2020 года, у выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Жанчына поўнасцю прызнала віну ў раскаянным у зробленым. Як паведаміла прэс-служба пракуратуры, настаўнік нібыта "супрацьпраўнымі паводзінамі падала маладым людзям негатыўны прыклад".
Ірына Мажарская-цяпер ужо былая настаўніца геаграфіі мінскай гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай. Яна рыхтавала вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе, была кіраўніцай каманды горада Мінска па геаграфіі. У мінулым годзе адзін з яе вучняў на Алімпіядзе атрымаў дыплом трэцяй ступені па геаграфіі, а адміністрацыя гімназіі выказвала Ірыне словы падзякі за добрую працу.
Затрыманы за сувязь з Максімам Лапаціным: за дзень да арышту Максіма яны сустрэліся, Максім аддаваў яму доўг у 20 рублёў. Сяргей - шматдзетны бацька. Малодшай дачкі 14 месяцаў.
На "пакаяным відэа" Сафія кажа, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта стаяла на дарозе з плакатам. Па словах сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты, і таму яна была затрыманая.
Вырак суда 12.09.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.