Дзяніс Паўловіч Карасёў
Іншыя

Дзяніс Паўловіч Карасёў

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
19 верасня 1977

Полацкі РАУС Віцебскай вобласці. Начальнік ізалятара часовага ўтрымання. Падпалкоўнік міліцыі. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод зняволеных на тэрыторыі ІЧУ РАУС Віцебскай вобласці. 09 жніўня 2020 года асабіста браў удзел у затрыманнях выбаршчыкаў каля ўчасткаў для галасавання ў горадзе Полацку. 10 і 11 жніўня 2020 года, браў удзел у затрыманнях і збіванні пратэстоўцаў у Полацку. Выступаў пацярпелым у палітычна матываваных справах. Напрыклад, Ураджэнку Узбекістана абвінавацілі ў тым, што яна 22 кастрычніка 2020 года публічна абразіла начальніка і супрацоўнікаў Полацкага РАУС Аляксандра Гаруса, Віталя Шэшукова і Дзяніса Карасёва. Паводле абвінавачання, Зухра Бераснева пакінула паведамленне ў інтэрнэце, якое супярэчыць агульначалавечай маралі, устаноўленым правілам зносін, якое, паводле заключэння, судова-лінгвістычнай экспертызы змяшчае негатыўную ацэнку гэтых супрацоўнікаў і з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, а таксама мае прыкметы вербальнай агрэсіі. Зухры Бераснёвай прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: