Алена Мікалаеўна Цалкова
Суддзі

Алена Мікалаеўна Цалкова

Колькасць рэпрэсаваных:
0
Дзень нараджэння:
25 жніўня 1976

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 2 палітычна матываваныя рашэнні, па якіх прызначана не менш за 15 базавых велічынь рублёў штрафаў. 9 студзеня 2014 года прызнала каардынатара грамадзянскай кампаніі "Хопіць піць — трэба жыць" Дзмітрыя Карашкова вінаватым па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Алена Цалкова прызначыла пакаранне штраф у памеры 10 базавых велічыняў (1,3 млн. рублёў) 10 кастрычніка 2011 года вынесла палітычна матываванае рашэнне Уладзіміру Няпомняшчых. Актывіста абвінавацілі ў тым, што ён 7 кастрычніка прыкладна ў 22.50 расклейваў улёткі аб Народным сходзе на праспекце Леніна ў Гомелі. Ён не адмаўляў гэтага. «У нас нельга законнымі метадамі, праз газеты, тэлебачанне, паінфармаваць жыхароў аб мерапрыемстве, таму я вырашыў дзейнічаць такім чынам. Я закон аб масавых мерапрыемствах не парушыў, што мне ставіцца ў віну, бо кіраваўся законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах», — адзначыў на судовым паседжанні Няпомняшчых. Рашэнне - штраф 5 базавых велічынь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 0

На старонцы: