Сяргей Анатольевіч Габруковіч
Дзярж. абвінаваўцы

Сяргей Анатольевіч Габруковіч

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Дзень нараджэння:
30 ліпеня 1987

Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса за тое, што мужчыны вызвалілі затрыманага па палітычных прычынах супрацоўнікамі сілавых органаў. Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разглядаў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш - 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У выніку Павел атрымаў у выглядзе пакарання 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, яго прызналі палітвязнем. Да затрымання ён даглядаў сваёй хворай бабуляй. Уладзіславу ў выглядзе пакарання прызначылі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ён працаваў дэзінфекцыяністам у Цэнтральнай раённай бальніцы Маладзечна.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: