
Валянціна Генадзеўна Кулік
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
- Дзень нараджэння:
- 15 студзеня 1960
Суўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабодаў грамадзян Беларусі. У 2005 годзе палічыла законным афіцыйнае папярэджанне Міністэрства юстыцыі на адрас Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. У 2008 годзе Кулік аб'явіла вердыкт па скарзе «Руху «За Свабоду», якому адмаўлялі ў рэгістрацыі. Яна заявіла, што міністэрства юстыцыі не парушала заканадаўства, калі адмовіла заяўнікам у рэгістрацыі. У 2010 годзе Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў зыску супраць Міністэрства юстыцыі абвясціла, што рашэнне аб нерэгістрацыі партыі было законным. У верасні 2012 г. не задаволіла скаргу Аляксандра Мілінкевіча, які спрабаваў праз Вярхоўны суд дамагчыся, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў». Разглядала заяву Віктара Бабарыка аб узбуджэнні справы супраць Цэнтральнай выбарчай камісіі за адмову ў рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты Ва ўзбуджэнні справы адмовіла. Разгледзела і пакінула без задавальнення скаргу Беларускай асацыяцыі журналістаў на папярэджанне Мінюста. Разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”. Знаходзіцца ў санкцыйных спісах некаторых краін.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
