
Алена Барысаўна Рудніцкая
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
Выносіла карныя прысуды актывістам і ўдзельнікам пратэсту. Прысудзіла ў агульнай суме не менш за 1102 суткі адміністрацыйнага арышту. 1 сакавіка 2011 года ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска, пад старшынствам суддзі Алены Рудніцкай з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы намесніка пракурора Пракуратуры Маскоўскага раёна г. Мінска К. Мазоўкі, з удзелам адваката Сяргея Лепеша, а таксама з удзелам дзяржаўнага істца - прадстаўніка ГДУ Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь справе ў дачыненні да Мядзведзя Дзмітрыя Леанідавіча, які абвінавачваўся ў злачынстве, прадугледжаным ч.2 арт.293 КК Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі). На думку дзяржаўнага абвінаваўцы, Дзмітрый Мядзведзь прыняў актыўны ўдзел у масавых беспарадках, апраўдваючы свае дзеянні надуманай падставай - фальсіфікацыяй выбараў. 12 кастрычніка 2011 года суддзёй Аленай Рудніцкай суда Маскоўскага раёна г.Мінска абвешчаны прысуд у дачыненні да Святаслава Барановіча, які абвінавачваецца па ч.2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках). Святаслаў Барановіч прызнаны вінаватым за ўдзел у пратэстах і прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі без накіравання ва ўстанову закрытага тыпу.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
