
Арсеній Яўгеньевіч Сіняк
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш як 7634.5 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 38 сутак. Вынес прысуд Васілю Чыху, які абвінавачваўся ў дыскрэдытацыі Беларусі па частцы 1 артыкула 369 КК РБ за тое, што ён у адным з публічных Viber-чатаў, якія аб'ядноўваюць працаўнікоў вагоннага дэпо Брэста, «размясціў відэазапіс з заведама непраўдзівымі звесткамі аб эканамічным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь». Васіль атрымаў у выглядзе пакарання 1,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Асудзіў бацьку траіх непаўналетніх дзяцей Руслана Юрцэвіча за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў Фэйсбуку. Гэтае дзеянне было расцэнена як несанкцыянаванае пікетаванне. Маручак прызнаў мужчыну вінаватым па артыкуле 24.23 КаАП і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 640 рублёў. Вынес прысуд 33-гадоваму Аляксандру Кашапанаву. Яго прызналі вінаватым па артыкуле 369 КК за расклейванне 14-ці ўлётак у "групе асоб па папярэдняй змове". Ва ўлётках змяшчаліся звесткі абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС горада Брэста Андрэя Хвесюка. Тэкст быў узяты з аднаго з Telegram-каналаў: "пасля затрыманняў 9-11 жніўня асабіста збіваў затрыманых у спартзале за тое, што яны не стаялі перад ім на каленях". У суд міліцыянт падаў пазоў на 1000 рублёў аб кампенсацыі яму маральнай шкоды: Маручак пазоў задаволіў. Таксама Аляксандр атрымаў у выглядзе пакарання два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Знойдзена: 32
Знойдзена: 32

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.
