
Інэса Валянцінаўна Раеўская
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 0
- Дзень нараджэння:
- 27 студзеня 1967
Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах. Усяго выдала штрафаў на агульную суму не менш як 8370 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш як 63-е суткі. Судзіла актывістаў за ўдзел у акцыі, а калі пасля абвяшчэння прысуду адна з асуджаных спытала, як яна можа аспрэчыць яго без сувязі са знешнім светам, без паперы, без ручкі, Раеўская адказала: «Гэта вашыя праблемы». У выкліку адваката актывістцы таксама было адмоўлена. У судовых працэсах Раеўская настойвала на прызнанні падсуднымі віны, нават калі яны не ўдзельнічалі ў мітынгах і не ведалі пра іх, казала, што за гэта яна прысудзіць мякчэйшае пакаранне. Раеўская злавалася ў судзе на выказванне затрыманага, што ўсё ў парадку і ўся краіна задаволена вынікамі выбараў.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 0
Знойдзена: 0
