Алеся Уладзіміраўна Рыжанкова
Дзярж. абвінаваўцы

Алеся Уладзіміраўна Рыжанкова

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
25 траўня 1992

Старшы памочнік пракурора Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Рыжанкова Алеся Уладзіміраўна з'яўляецца супрацоўнікам пракуратуры, якая мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе Стэфана Лазавіка, які абвінавачваецца па ч.1 арт. 339 КК РБ (Хуліганства) за надпіс, які Стэфан пакінуў у ноч з 11 на 12 жніўня на прыпынку грамадскага транспарту «Ён прайграў і пачаў забіваць. …. сыходзь!». Першапачаткова Стэфана затрымалі і асудзілі па адміністрацыйнай справе, але пазней пракуратура перакваліфікавала справу ў крымінальную. Першапачаткова пракуратура Горацкага раёна інкрымінавала Стэфана арт. 341 КК (Псута маёмасці). Пад ціскам Стэфан прызнаў віну, але калі 29 кастрычніка ён адмовіўся запісаць відэа з раскаяннямі ў здзейсненым, пракуратара перакваліфікавала абвінавачанне на ч. 1 арт. 339 КК РБ (Злоснае хуліганства). Прысуд - год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: