

Святлана Аляксандраўна Бандарэнка
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 44
- Дзень нараджэння:
- 1 траўня 1985
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 117 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 600 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 15000 рублёў штрафаў, не менш за 101 год пазбаўлення або абмежавання волі. Суддзя па «справе нуль праміле» супраць Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна. Вынесла прысуды чацвярым антыфашыстам за ўдзел у "масавых беспарадках", адправіўшы іх у калонію ўзмоцненага рэжыму на тэрміны ад 5 да 6 гадоў. Яна таксама асудзіла чалавека на тры гады калоніі за тое, што ён абараняўся ад збіцця супрацоўнікамі МУС на маршы «дармаедаў». Прызначыла 15 сутак адміністрацыйнага арышту саксафаністу Паўлу Аракеляну за ўдзел у дваровым канцэрце. Вынесла завочны прысуд Аляксандру Герасімене і Аляксандру Апейкіну па 12 гадоў калоніі.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 44
Знойдзена: 44












