Уладзіслаў - валанцёр штаба Віктара Бабарыка. У ліпені 2020 года яго затрымалі за ўдзел у акцыях салідарнасці, пасля чаго ён адбыў адміністратыўны арышт на Акрэсціна. Другі раз яго затрымалі 14 жніўня 2020 года па абвінавачанні ў "масавых беспарадках".
У наваполацкай калоніі № 1 Уладзіслава рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА, а з восені 2022 па сакавік 2023 года трымалі ў ПКТ.
У сакавіку 2023 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым
Мама Уладзіслава - пенсіянерка і інвалід 3-й групы.
Вызвалены ў лютым 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








